Прадмова
Рукапіс папяровы ў тэчцы, уласнасьць У. Магучага, прысяжнага адваката ў Віцебску, ласкава пададзеная нам праз уладальніка дзеля навуковага выкарыстаньня, ахапляе 88 ненумараваных аркушаў, апраўленых у цёмную скуру.
Першы аркуш, прызначаны выяўна для тытула, утрымвае выяву рыцара ў поўным узбраеньні, шоламам на галаве і мячом у паса, што трымае ў левай руцэ разгорнутую зялёную дзьвюхпалосую харугву з гербам Пагоня Літоўская ў сярэдзіне; правую руку ён падпірае на картуш у стылі ракако, прызначаным пэўна для месцаваньня загалоўка рукапісу, які аднак у картуш упісан ня быў. Зваротны бок тытульнага аркуша пусты.
На другім аркушы з самага верха пачынаецца тэкст і працягваецца без перапыну да аркуша 87, дзе пад канец звароткавай старонкі сканчаецца.
Увесь рукапіс напісаны аднаруч, хоць выяўна не з аднаго падыходу. Сем'і пералічваюцца, па большай частцы, у альфабэтным парадку, пачынаючы з сям'і Антановічаў і сканчаючы сям'ёй Зызьнеўскіх. Над кожнай сям'ёй зьверху намаляваны і раскаляраваны герб, які гэтай сям'і служыць, нягледзячы на тое, ці быў гэты герб ужо да гэтага пры іншай сям'і пададзены; таму некаторыя гербы шмат разоў паўтараюцца.
Пасьля апошняй сям'і Зызьнеўскіх намаляваны яшчэ герб Навіна, але ўжо не запоўнена, якой сям'і гэты герб служыць; на наступным аркушы зноў раскаляраваны герб Корвін, але таксама з пакінутым у паўтары старонкі прасьветам на ўпісваньне адпаведнай сям'і.
І толькі на наступным аркушы ўпісаны дзьве сям'і Мардасевічаў і Ліпінскіх з адпаведнымі гербамі, той жа, праўда, рукой, але пісьмом выяўна значна пазьнейшым; але за імі настае чарга наступнага дадатку даўнейшага характару і таксама складзенага ў альфабэтным парадку, які пачынаецца сям'ёй Ахрамовічаў і сканчаецца на сям'і Закрэўскіх, потым ізноў намаляваны герб Касьцеша, але таксама зь нябытнасьцю ўпісанай сям'і, для якой гэты герб прызначаўся, і на гэтай пробелі рукапіс завяршаецца.
Гербы і клейноды намаляваны ад рукі ў ракаковых картушах, якія аднак пратручаны на бляхах, адбіткі блях як бы на паперы паказваючы. Такіх картушоў ёсць трохі розных формаў, якія адвольна чаргуюцца. Малюнкі гербаў, хоць выдаюць досыць старанную руку, аднак не з'яўляюцца геральдычнымі і паказваюць поўную нябытнасць стылю. Гэтак жа і колеры, ужытыя для каляраваньня гербаў, таксама не з'яўляюцца геральдычнымі. Геральдыка ведае толькі поўныя колеры, палавіністыя колеры не скарыстае ўвогуле. У той жа час у нашым рукапісе ўсе ўжытыя фарбы з'яўляюцца палавіністымі, як напр. бледна-ружовая заміж чырвонай, бледна-блакітная заміж нябеснай і г.д.
Картушы, за малымі выняткамі, не маюць гелмаў над тарчамі, толькі проста кароны, а над каронамі клейнод. Пад картушамі і па баках зьмесцавана арматура, як барабаны, харугвы, гарматы, кулі, алебарды і да т.п.
Гэты рукапіс не датаваны ніводнай датай; толькі факт, што найчасьцей памянёныя ў ім тэстамэнты шляхты і ўраднікаў Віцебскай правінцыі, належныя служыць довадам шляхецтва, датаваны 1773 годам, а самыя позныя довады датаваны 1775 годам, паказвае, што гэты рукапіс паўстаў яшчэ ў 1775 г. ці крыху пазьней. Выяўна расейскі ўрад пасьля захопу Віцебскага ваяводства, пры першым падзеле Рэчы Паспалітай, заснаваў праверку дакумэнтаў шляхты і прынцыпаў праўленьня мэтрычнымі кнігамі, і наш рукапіс імаверна складаецца з найстарэйшых выпісаў з гэтых кніг.
Зразумела, што наш рукапіс толькі ўрыўкавы і не ўтрымвае ніякім чынам усе шляхецкія сем'і, запісаныя ў герольдыі Віцебскай правінцыі; іншае малаімаверна, калі гэткі невялікі лік шляхецкіх сем'яў Віцебскай правінцыі памянёны ў нашым рукапісе.
Не маючы магчымасьці спраўджаньня нашага рукапісу з мэтрычнымі кнігамі герольдыі правінцыі Віцебскай, не было і магчымасьці высьветліць гэта; аднак калі наш рукапіс, нягледзячы на фрагмэнтарнасьць, утрымвае дадатковыя даныя, якія цікавяць, пра польскую геральдыку, мы ні хвіліны не вагаліся зь яго публікацыяй.
Новых гербаў наш рукапіс утрымвае надзвычай мала, усяго 6: Фантанаў, Косаваў, Навацкіх, Памарнацкіх, Шырмаў і Збітнеўскіх; хоць у гэтай уласна правінцыі, як на ўсёй Літве і Русі мы маглі б спадзявацца на множныя гербавыя зьмены. Выяўна гербоўнікі ўжо зрабілі сваё, і сем'і, якія маюць гербавыя зьмены, скарыліся з гэтым, пільнуючы гербоўнікі, якія на зьмены гербаў не зьвяртаюць вялікай увагі.
Што да спосабу выдавецтва, то мы не маглі вырашыцца на дакладную рэпрадукцыю гербаў, як яны намаляваны ў рукапісы. Такая дакладная рэпрадукцыя нестылізаваных малюнкаў не ўяўляла б аніякай навуковай цікавасьці, але вельмі значна павялічыла бы кошт тыражу, акупнасць якога і так вельмі праблематычная. Толькі некаторую колькасьць гербаў мы паўтарылі дакладна ў адпаведнасьці з малюнкамі рукапісу, каб даць чытачу ўяўленьне як гэтыя гербы выглядаюць у арыгінале.
Дакладна рэпрадукаванымі з'яўляюцца гербы: Антановічаў, Барташэвічаў, Бабашынскіх, Хомічаў, Фантанаў, Гумкоўскіх, Кісялёў, Косаваў, Краеўскіх, Пясецкіх, Плавінскіх і Памарнацкіх.
У канчатковым выніку з лёгкасьцю прыношу падзяку з выбачэньнямі высокавяльможным Магучаму і Федаровічу, прысяжным адвакатам у Віцебску, першаму - за ласкавае падаваньне мне рукапісу, другому - за зычлівае пасярэдніцтва ў гэтай справе.
Кракаў, 28 сьнежня 1898 г.
Др. Фр. Пекасінскі.
Зьвязаныя тэмы: