Гербы беларускае шляхты

Прадмова

Шляхецкі герб са старажытных часоў сьведчыў аб бесперапыннасьці роду і прыналежнасьці да прывілеяванага саслоўя. З пачатку 1996 г. з удзелам супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі рыхтуюцца і выходзяць у сьвет тамы з серыі "Гербоўнік беларускай шляхты". Гэтае выданьне стала падмуркам цяперашняга сеціўнага даведніка. Апроч таго, шырока вядомы польскамоўныя публікацыі гербоўнікаў канца XIX - пачатку XX стагодзьдзяў асобных тэрытарыяльных адзінак ВКЛ. Яны складзены па падставе матэрыялаў выводавых спраў земскіх судоў, разгляд якіх адбываўся практычна адразу пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай і акупацыі ўсходніх тэрыторый ВКЛ расейскай імпэрыяй.

Поўны сьпіс крыніцаў:

  1. "Гербоўнік беларускай шляхты", том I-VIII, 2002-2020
  2. "Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў 2 тамах", 2007
  3. "Herbarz szlachty prowincyi witebskiej" - "Herold Polski", Kraków - 1899
  4. "Оршанскій гербовникъ": "Историко-юридическіе матеріалы, извлеченные изъ актовыхъ книгъ губерній Витебской и Могилевской, хранящихся въ центральномъ архивѣ въ Витебскѣ и изданные подъ редакціей и.д. архиваріуса сего архива Дм. Ив. Довгялло", выпуск XXVIII, часть II, Витебскъ - 1900
  5. "Малы гербоўнік рагачоўскай шляхты" - "Архіварыус": №№6-8, 2008-2010
  6. С.Рыбчонак і інш. "Малы гербоўнік наваградзкай шляхты", 1997
  7. З.Яцкевіч "Малы гербоўнік халопеніцкай шляхты", 1999
  8. S.Dziadulewicz "Herbarz rodzin tatarskich w Polsce", Wilno - 1929
  9. T.Gajl "Herbarz Polski od średniowiecza do XX wieku", Gdańsk - 2007
  10. А.Залівака, серыя "Шляхта Вялікага Княства Літоўскага":
    • "Шляхта Магілёўскай губерні. Радаводы. Фасцыкул III", 2013
    • "Шляхта Віцебскай губерні. Радаводы. Кніга I", 2017
    • "Шляхта Віцебскай губерні. Радаводы. Кніга II", 2017

На падставе гэтых выданьняў я сыстэматызаваў даныя і падаю Вашае ўвазе спарадкаваны сьпіс гербаў беларускае шляхты і іх карыстальнікаў. Геральдыка шляхты ВКЛ шчыльна зьвязана з польскай. Аднак мае некаторыя асаблівасьці.

Выявы шляхецкіх гербаў былі рэканструяваны паводле малюнкаў, пададзеных у скарыстаных выданьнях, і адаптаваны ў адпаведнасьці з правіламі сучаснай геральдычнай навукі. Выявы асобных гербаў публікуюцца ў сеціве ўпершыню.

Агульныя правілы падаваньня інфармацыі

  1. Гербы адсартаваны паводле альфабэту.
  2. Зьверху выявы герба падаецца яго назва.
  3. Зьнізу выявы герба, у дужках, падаецца ягоная альтэрнатыўная назва, якая сустракаецца ў тамах выданьня.
  4. У выпадку наяўнасьці адрозьненьняў у выяве герба ад клясычнага варыянта, пасьля яго назвы дадаецца скарот "адм." - "адменны".
  5. Дзеля зручнасьці навігацыі пасьля паданьня прозьвішча карыстальніка герба дадаецца літара-лічбавы індэкс:
    • (том А, Б, В і г.д.)(№ артыкула) - "Гербоўнік беларускай шляхты"
    • (том "Е, Ё, Ж" = том "Е")(№ артыкула) - "Гербоўнік беларускай шляхты" том VI
    • (том "З,І" = том "З")(№ артыкула) - "Гербоўнік беларускай шляхты" том VII
    • (том К частка 1 = том "К1-")(№ артыкула) - "Гербоўнік беларускай шляхты" том VIII частка 1
    • Аг(№ артыкула) - "Аршанскі гербоўнік"
    • Вг(№ па сьпісе) - "Віцебскі гербоўнік"
    • Нг(№ артыкула) - "Наваградзкі гербоўнік"
    • Рг(№ артыкула) - "Рагачоўскі гербоўнік"
    • Хг(№ артыкула) - "Халопеніцкі гербоўнік"
    • ВКЛ[том 1 або 2](№ старонкі) - "Энцыкляпэдыя ВКЛ"
    • ЗМ(№ артыкула) - "Залівака-Магілёўская шляхта"
    • ЗВ[кніга 1 або 2](№ артыкула) - "Залівака-Віцебская шляхта"
    • Тт(№ старонкі) - "Татарскі гербоўнік"