Бачына ўтрымлівае інфармацыю зьвязанаю зь генэалягічнымі дасьледваньнямі роду Лычкоўскіх як у Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь (Менск), так і ў Летувіскім дзяржаўным гістарычным архіве (Вільня). Акрамя архіўных крыніцаў шырока выкарыстоўваліся польскія і расейскія друкаваныя навукова-папулярныя выданьні. Дасьледнікам асабістага радаводу, аматарам генэалёгіі, якія працуюць над стварэньнем сямейнага генэалягічнага дрэва, прапануецца іменны паказальнік прозьвішчаў, якія ўзгадваюцца ў дакумэнтах асабістага архіва аўтара.
Карыснымі для наведвальнікаў будуць статыстычныя зьвесткі і мапы адміністрацыйнага падзелу асобных беларускіх паветаў у складзе Расейскай імпэрыі (XIX ст.), а таксама Вялікага Княства Літоўскага (XVIII ст.).
Асобна прадстаўлены беларускія выданьні па генэалёгіі і геральдыцы шляхты ВКЛ. Увесь даведачны матэрыял закліканы дзеля зарыентаваньня пачынаючых дасьледнікаў сваіх літоўска-беларускіх каранёў у тым вялізным спэктры генэалягічнай літаратуры, якая, як мне бачыцца, мусіць быць запатрабавана ў першаю чаргу.