Апісаньне герба
Svlima. Que aquilam nigram, cuius pedes et extremas partes corporis tres lapides quadri, proporcionaliter distincti, tegunt, in campo rubeo defert.
Jan Długosz, "Insignia seu clenodia regni Poloniae", nr 115, s. 70
Суліма. Які [герб] арла чорнага, якога ногі й ніжняя частка цела трыма камянямі чатырохкутнымі, прапарцыйна раскладзенымі, засланёныя, у полі чырвоным выяўляе.
З польскага пераклада Дануты Шоп (Danuta Szop).
Герба таго тарча ў шырыню на дзьве часткі падзелена, на верхнім надзеле паў-арла чорнага ў жоўтым полі, з крыламі разгорнутымі, з пысай улева тарчы павернутай; у ісподзе жа тры камяні ў чырвоным полі. На прылбіцы з кароны паў-арла чорнага такога, як на тарчы.
Niesiecki K., Herbarz Polski, VIII, стар. 562-565
(...) у полі чырвоным пад верхнім срэбным, у якім арляня чорнае выскоквае, тры камяні залатыя ўроскід. Прылбіца з лябрамі з пакрыцьцём з правага боку срэбным зь левага чырвоным, а падбіўкай мабыць чорнай. Кляйнод: арляня чорнае, што выскоквае.
Józef Szymański, Herbarz, стар. 263
Тарча падзелена на чатыры часткі, у верхняй правай - дзьве паласы, у верхняй левай - паў-арла, а пад ім тры ружы; у ніжняй левай - такі самы арол, у ніжняй правай - паўтарэньне дзьвух палосаў. На прылбіцы з кароны - арол бяз ног і цела, над галавой якога дзьве скрыжаваныя сякеры.
Манускрыпт аб Фаміліях Прускіх.
На тарчы, тарча малая, нібыта ў трохкутнік укладзеная, на той паў-арла відаць чорнага, у полі залатым, з крыламі разгорнутымі, з пысай улева тарчы павярнутай, на ісподзе тарчы тры камяні, у полі чырвоным, на прылбіцы з кароны паў-арла чорнага такога, як на тарчы відаць.
Вывод Фаміліі УУ Лычкоўскіх, 1802. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь.