Юрка КОПЦІК

Да пытаньня паходжаньня князёў Астроскіх

Юрка КОПЦІК Да пытаньня паходжаньня князёў Астроскіх

Дасьледваньне прысьвечана пытаньню паходжаньня вядомага ў XIV-XVII стст. у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай роду князёў Астроскіх і іх адгалінаваньня князёў Заслаўскіх. Асноўная ўвага нададзена крытычнаму аналізу ўсёй гісторыяграфіі паходжаньня князёў Астроскіх, з акцэнтам на вузлавых пунктах дасьледваньняў іншых аўтараў, якія запачаткоўваюць новыя вэрсіі паходжаньня гэтага княскага роду. На падставе праведзенага аналізу гісторыяграфіі, аўтар вылучае найбольш абгрунтаваныя вэрсіі паходжаньня Астроскіх за ўвесь час. Разглядаецца таксама праблема паходжаньня назвы горада Астрог і яе сувязі з гербавай сымболікай князёў Астроскіх. У завяршэньне дасьледваньня аўтар прапануе сваю вэрсію паходжаньня князёў Астроскіх ад князёў Гуроўскіх, узважвае ўсе “за” і “супраць” гэтай вэрсіі.

Цэтлікі: князі Астроскія, Астрог, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Валынь, гербы князёў Астроскіх.

Матэрыял да публікацыі ласкава пададзены аўтарам (правапіс захаваны).

Апублікаваны ў "Острозький краєзнавчий збірник", випуск 11 (2019)