Род Лычкоўскіх

  • Гербу Даленга
  • Гербу Помян
  • Гербу Суліма
  • Гербу Сьлепаўрон
  • Гербу Траска
  • Не вядомага гербу

ЛЫЧКОЎСКІЯ на Віленшчыне

Герб Даленга

Паводле сьцьвярджэньня прадстаўнікоў "слуцкага" роду - іхнае адгалінаваньне. Аднак у дакумэнтах пазначылі герб Даленга. Станіслаў, сын Юрыя, з сынамі Мацеем і Язэпам. Жылі ў Ашмянскім павеце. Пастановай Віленскага ДДС ад 29.07.1811 прызнаныя за шляхту. Пазьней давесьці сваё шляхецтва ня здолелі і ў 1844 г. пераведзены ў стан аднадворцаў.

Паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь і Летувіскага дзяржаўнага гістарычнага архіва.

ЛЫЧКОЎСКІЯ г.Помян з Лычкавец (Łyczkowce) ці Лічкавец (Liczkowce),

Герб Помян

у трэмбавельскім, звалі іх часта Лічкоўскімі (Liczkowski). Станіслаў (Stanisław) зь Лічкавец, зямянін трэмбавельскі, прыклаў сваю пячатку з гербам Помян да акту зямян і паноў трэмбавельскіх 1427 году. (Not. Zamoysk. 717)

Пётар Лычкоўскі (Piotr Łyczkowski) са згоды сваёй жонкі, Малгажаты Ябланеўскай (Małgorzatа Jabłoniewska), дачкі Мікалая (Mikołaj), прадаў у 1470 г. сваю палову Лычкавец Яну (Jan) са Скорчыц (Skorczyce) за 250 грыў., а на тыя грошы узяў у заклад Янчын (Janczyn) і Калуш (Kałusz) ад Станіслава з Ходча (Chodycz); надалей адкупіў у 1475 г. тую палову ад Скарчыцкіх (Skorczycki) і аддаў яе свайму сыну Станіславу, які зноў заклаў яе Яну Сецеху Sieciech з Гродніцы (Hrodnicа) 1485 г. Сецехі з часам набылі Лычкаўцы на ўласнасьць і пісаліся зь іх. (AGZ. XII i XIX)

На частцы той вёскі дзедзічаў у 1427 г. Жагота (Żegota), які зь іншага роду паходзіў. (Not. Zamoysk. 707)

Adam Boniecki i Artur Reiski. Herbarz Polski.

Герб Суліма

ЛЫЧКОЎСКІЯ Чавускага павету Магілеўскай губэрні

Пастановай Могілёўскага ДДС ад 15.06.1803 былі прызнаны за шляхту па І частцы Дваранскай Радаводнай Кнігі (ДРК) пад гербам Суліма. Зьвестак аб зацьверджаньні выводу Ўрадаўнічым Сэнатам ня знойдзена.

Паводле матэрыялаў Магілеўскага ДДС. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь.


ЛЫЧКОЎСКІЯ з Ігуменскага і Барысаўскага певетаў

Анопальскі філіяльны касьцёл. 1776. Акварэль Н.Орды. 1864-1876 даводзілі радавітасьць разам. Mелі вывод у Менскім ДДС ад 27.08.1802 па I частцы ДРК. Указам Урадаўнічага Сэнату №1522 ад 10.07.1816 г. ён ня быў зацьверджаны. Паходзяць ад Ігната Габрыэля (Ignacy Gabryel) (ігуменскія) і Францішка (Franciszek) (барысаўскія), лоўчыца аршанскага.

Койданаўскі касьцёлПры канцы XVIII - пачатку XIX стст. ігуменскія жылі на землях малалетнягаcкнязя Дамініка Радзівіла (Dominik Radziwiłł) ў навакольлі Ячонак. Асобныя прадстаўнікі гэтай галіны роду, жыхары койданаўскіх (Менскі павет) уладаньняў князя Радзівіла, атрымалі звальненьне зь ягонага падданства ў 1812 г. Пастановай Менскага ДДС ад 22.02.1833 было далучана да выводу яшчэ колькі прадстаўнікоў ігуменскай галіны. Зьвестак аб зацьверджаньні ў расейскім дваранстве Ўрадаўнічым Сэнатам ня знойдзена.

Барысаўскія былі выключаныя з падданства князя Радзівіла 27.08.1808 Рэзалюцыямі Барысаўскага Земскага Павятовага суду ад 17.07.1818 і Менскага Галоўнага суду ад 18.06.1819 атрымалі волю й былі далучаны да стану аднадворцаў i вольных хлебаробаў. Некалькі адгалінаваньняў гэтага роду, відаць, з прычыны пагарэньня мэтрык, не скарысталіся правам на волю і засталіся пад уладай князя Радзівіла. Пры канцы XVIII - пачатку XIX стст. жылі на землях князя Міхала (Michał) Радзівіла ў навакольлі мястэчка Есьманы.

Да 1740 г. прадстаўнікі ігуменска-барысаўскага роду валодалі маёнткам Дзьвінячы / Зьвінячы ў Менскім ваяводзтве (але што прадстаўнікі менавіта гэтага роду - падаецца сумнеўным).

Справа Лычкоўскіх Менскага ДДС. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь


ЛЫЧКОЎСКІ Леў Клямэнтавіч

Лычкоўскі Л.К. Фота 1902 г.

У 1879 годзе скончыў са срэбраным мэдалём Віленскі настаўніцкі інстытут. На пачатку ХХ ст. - выкладнік фізыкі й матэматыкі ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. Клясны кіраўнік клясыка беларускае літаратуры Якуба Коласа. Стацкі саветнік. Дэпутат Слуцкай павятовай Думы (1907 г.)

г. Нясьвіж. Настаўніцкая сэмінарыя (былы кляштар Дамініканаў)

"Двадцатипятилѣтіе Виленскаго учительскаго института. 1875-1900. Краткая историческая записка." Вильна, 1900.

Календари-справочники Минской губернии

Фотаздымак, 1902 г.: фонд ЛМК КП-7689/КФ-1156, Літаратурна-мэмарыяльны музэй Я.Коласа, Менск, Беларусь.


ЛЫЧКОЎСКІЯ Слуцкага павету

Уселюб. Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа. 1433 г. (1489 г.-?) мелі вывод у Менскім ДДС 31.01.1818. Указам Урадаўнічага Сэнату №9158 ад 27.10.1860 быў зацьверджаны па VI частцы ДРК. Яны яго чынілі асобна ад ігуменска-барысаўскіх. Па дадзеных архіву Сьледчай Камісіі Радзівілавай Масы гэты род ЛЫЧКОЎСКІХ быў вядомы ў Любчанскім графстве з 1680 г. і, прынамсі ў 1805 г., выкарыстоўваў герб Рысь (сапраўдная выява герба страчана). Аднак вывод чынілі пад гербам Суліма.

Касьцёл у Каралішчавічах"Слуцкія" - даволі ўмоўнае азначэньне, бо прадстаўнікі гэтага роду жылі пры канцы XVIII - пачатку XIX стст. у навакольлі мястэчка Любча Наваградзкага павету.

Міхал Лычкоўскі паводле патэнту караля Станіслава Аўгуста (Stanisław August) ад 10.07.1792 атрымаў чын паручніка наваградзкага Народнай Кавалерыі Кароннага войска пры харугві (але што прадстаўнік менавіта гэтай лініі роду - падаецца сумнеўным).

г. Нясьвіж. Касьцёл іязуітаў У сярэдзіне XVII ст. валодалі маёнткам Зурможы і дваром Велькаўшчына, а ў 1790 г. - маёнткам Вербнікі (але што прадстаўнікі менавіта гэтага роду - падаецца сумнеўным). Усе ў Менскім ваяводзтве (дакладнае месца знаходжаньня невядома, але як мяркуецца, у навакольлі Самахвалавічаў).

Справа Лычкоўскіх Менскага ДДС. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь


Луцкевіч Зофія дачка Эмэрыкава з дому ЛЫЧКОЎСКІХ

Фота 1880-х гадоў Маці братоў Івана і Антона Луцкевічаў, чынных дзеячоў беларускага Адраджэньня. На пачатку ХХ ст. сям'я пражывала ў Менску ва ўласным доме па вул. Хрышчэнскай, 27.

Фальварак Ракуцёўшчына Яе брату Вацлаву *) належыў фальварак Ракуцёўшчына Вялейскага павету Віленскай губэрні (1911 г.). Сёньня - філія Літаратурнага музэя Максіма Багдановіча.

*) Вацлаў Захары Лычкоўскі (1851-1925). Паводле В. Ластоўскага, даводзіўся хросным бацькам А. Луцкевічу.

В. Ластоўскі "Mае ўспаміны аб М.Багдановічу".


ЛЫЧКОЎСКІЯ на Валыні

г. Луцак. Катэдральны касьцёл Сьвятой Троіцы. Акварэль Н.Орды. 1862-1876 Вінцэнт, Мацей Казімір з сынамі: Альфрэдам Станіславам Ваўрэнціям і Аляксандрам Баляславам Эдвардам, і Ян з сынамі: Эмэрыкам Міхалам, Міхалам Людамірам і Юліянам Янам, сыны Міхала, унукі Юрыя, праўнукі Міхала, 1835 г.; Людамір, сын Мацея Казіміра, 1851 г.; і Мар'ян Браніслаў, сын Аляксандра, 1886 г., давялі шляхоцтва ў Валынскай губэрні. (Spis.)

Adam Boniecki i Artur Reiski. Herbarz Polski.


Мелі вывод у Валынскім ДДС у 1828 г. Адгалінаваньне слуцкага роду. Зацьверджананы Ўказам Урадаўнічага Сэнату №5199 ад 30.04.1835 па VI частцы ДРК. Жылі ў Ровенскім павеце.

Справа Лычкоўскіх Менскага ДДС. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь


ЛЫЧКОЎСКІ г. СУЛІМА

Мацей, Ян і Вінцэнт, сыны Міхала, ды іншыя, пацьвердзілі сваё шляхоцтва ў імпэрыі і запісаны да дваранскай кнігі Валынскай губэрні ў 1835 г.

Seweryn H. Uruski. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej.

ЛЫЧКОЎСКІЯ Віцебскага ваяводзтва

Герб Сьлепаўрон

мелі вывод 09.08.1799 пад гербам Сьлепаўрон у Беларускім ДДС. Зацьверджаны Ўказам Часовага Прысутнічаньня Герольдыі №3514 ад 30.09.1842 па VI частцы ДРК.

Да гэтага розныя лініі роду атрымалі Выводавыя Дэкрэты: ў Аршанскім Земскім правінцыйным судзе 09.11.1773, у Рагачоўскім Земскім правінцыйным судзе ў 1775 г. (відаць, гэта яны жылі ў 1864 г. у засьценку Енцы / Янцы ў навакольлі мястэчка Воранаўшчына Рагачоўскага павету) і 21.01.1777 у Магілёўскім Галоўным судзе. Паводле судовых дэкрэтаў, выводзіліся ўсе гэтыя галіны роду пад гербам Суліма.

Паводле матэрыялаў Віцебскага і Магілёўскага ДДС. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь.


ЛЫЧКОЎСКІЯ Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні

Сеньненскі касьцёл - адгалінаваньне "віцебскага" роду. Жылі ў маёнтку Ляхі Машканскай воласьці. Вывод у Магілёве ў 1835 г. Вывод 1799 г. утрымлівае сем каленаў роду.

Прадстаўнікі гэтага роду арэндавалі маёнтак Сэрвеч у 1667 г. і валодалі фальваркам Закрэўшчына ў 1713 г. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

Паводле матэрыялаў Віцебскага і Магілёўскага ДДС. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь


Могила супругов Лычковских

"Тут спачываюць
парэшткі
СУЖЭНЦАЎ
ЯАХІМА
нар.1788 †16 Студня 1862
і ЮЛІІ
†19 Верасьня 1873 г.
ЛЫЧКОЎСКІХ
Гонар іх памяці."

ЛЫЧКОЎСКІЯ г. Траска з Лычкаў (Łyczki),

Герб Траска

у зямлі цеханоўскай. Павал (Paweł), сын Суліслава (Sulisław) з Лычкаў, архідыякан влацлаўскі (Włocławek) 1476 г. і канонік плоцкі (Płock) 1485 г. і архідыякан пултускі (Pułtusk) 1490 г., які жыў яшчэ 1499 г., разам з Тамашам Лычкоўскім (Tomasz ŁYCZKOWSKI), суспадчыньнік Паганстаў (Pogąsty) і іншых, атрымаў 1478 г. ад кн. Яна Мазавецкага (Jan Mazowieckі) пацьверджаньне прывілею, данага 1404 г. часам кн. Земавіта (Ziemowit) усяму роду Любеваў (Lubiewa) ці Траскаў (Trzaska). (W. Semkowicz Mazow. Przyw.)

Якуб (Jakub) Лычкоўскі з Набарова (Naborowo), брат ксянза Паўла, староста закрачымскі (Zakroczymy) 1478 - 1480 гг., чашнік закрачымскі 1494 г., ажанёны з Кацярынай Кініцкай (Katarzyna Kinicka) 1480 г., набыў 1479 г. частку Длутава (Dłutów) ад Паўла, Адама (Adam) і Сасіна (Sassin) Длутоўскіх (Dłutowski), склаў тэстамэнт 20-га лютага 1494 г., які ўдава Кацярына ўнесла да актаў кансысторыі плоцкай 1509 г. У тэстамэнце тым Якуб прызначае экзэкутарам свайго брата роднага, старэйшага, ксяндза архідыякана Паўла, памнажае свае ахвяраваньні алтару ў Камяніцы (Kamienica), робіць розныя новыя богапрыемныя запісы, пацьвярджае аправу *) жонцы, дачкам на пасагі прызначыў 305 дукатаў на Янушаве (Januszewo) ў Яна Лясоцкага (Lasocki), судзейскага, 20 флярын. у Ірыка (Irzyk) з Крэмпіц (Krempice) і 30 флярын., сынам Паўлу найстарэшаму й Яну запісаў Мохты (Mochty) й частку маёмасьці з ваеннага рыштунку й коней, жонцы на ўтрыманьне сябе й сыноў малодшых, Мікалая (Mikołaj), студэнта, і iншых, і на іхную адукацыю пакінуў Длутава, Набарова, Набарувец (Naborówiec) і частку Здунава (Zdunów) з усімі інвэнтарамі й маёмасьцю. Не забыўся на саслужбоўцаў і прыяцеляў.

Станіслаў Траска (Stanisław Trzaska) і Войцех Касьцеша (Wojciech Kościesza) з Лычкаў асуджаныя да падаваньня двух крэнгаў воску касьцёлу плоцкаму 1478 г. Станіслаў Касьцеша (Stanisław Kościesza) й Пётар (Piotr) з Лычкаў сьведчылі 1508 г. у справе Шчавінскіх (Szczawińscy) у кансысторыі плоцкай. Мікалай (Mikołaj), канонік плоцкі 1490 - 1505 гг. (Pom. Dz. W. Śr. XVIII 125, 180, 266 i 294; M. 9 f. 122)

Кацярына (Katarzyna), удава па Яне Зыгманце Станішэўскім (Jan Zygmunt Staniszewski), судзі варшаўскім (Warszawa) 1791 года. (Deb. Czers. 2 f.113)

*) Запіс на жонку (нявесту) маёмасьці мужа (жаніха) ёй у забесьпячэньне, роўная яе падвоенаму пасагу (у Польскім каралеўстве); запіс на жонку (нявесту) ⅓ нерухомай маёмасьці мужа (жаніха) у забесьпячэньне жонкі (у ВКЛ).

Adam Boniecki i Artur Reiski. Herbarz Polski.


ЛЫЧКОЎСКІ г. Траска

Пісаліся "з Лычкаў", у пав. цеханоўскім. Якуб зашлюбёны з Кацярынай Кініцкай у 1480 г. Валенці (Walenty), сын Яна, у 1557 г. Марцін (Marcin) набыў у 1604 г. вёску Дамяшкоўцы (Demeszkowce). Станіслаў, сын Марка (Mark), у 1606 г. Мацей (Maciej) зашлюбёны з Зофіяй Закрэўскай (Zofiа Zakrzewskа), а Станіслаў з Ядвігай Магільніцкай (Jadwigа Mogilnickа) у 1651 г. Магдалена (Magdalena) дачка Войцеха (Wojciech) у 1666 г.

Seweryn H. Uruski. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej.

ЛЫЧКОЎСКІЯ, у віцебскім

Казімір (Kazimierz), лоўчы аршанскі, прысутнічаў на сойміку віцебскім 1722 г. (Ist. Jur. Mat. XXVII)

Пляцыда (Placyda), у той самы час жонка Міхала Матушевіча (Michał Matuszewicz), чашніковіча менскага. Юзафат (Józefat) і Сымон (Szymon) падпісалі, з ваяводзтвам Віцебскім, элекцыю Станіслава Ляшчынскага (Stanisław Leszczyński) 1733 г., а Казімір таксама як і Дамінік (Dominik) быў прыхільнікам Аўгуста (August) ІІІ-га. (Roczn. Tow. Her I; Obl. Gr. Warsz. 49 f.609)

Adam Boniecki i Artur Reiski. Herbarz Polski.


N., лоўчы аршанскі ў 1710 годзе, зашлюбёны з Ганнай Якуцевіч (Annа Jakucewicz), меў сына Станіслава (Stanisław). Юзафат і Сымон у 1733 г. з ваяводзтвам віцебскім падпісалі элекцыю. (Conv. Vars., Metr. Kor., Zap. i Wyr. Tryb. Lubel. Vol. Leg.)

Seweryn H. Uruski. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej.


ЛЫЧКОЎСКІ Міхал Вінцэнтавіч

Будынак Менскай паштова-тэлеграфнай канторы. Вул. Губэрнатарская. Канец XІX ст. Начальнік Менскай паштова-тэлеграфнай канторы, стацкі дарадца, узнагароджан ордэнам Сьв. Уладзіміра IV ступені, што сталася падставай да атрыманьня разам з сынам Фёдарам (Тодар) расейскага дваранства ў Менскім ДДС па III частцы ДРК. Зацьверджаны Ўказам Урадаўнічага Сэнату №6803 ад 25.11.1892.

Ня выключана, што гэта прадстаўнікі адной зь "незацьверджаных" галінаў роду гербу Суліма.

Справа Лычкоўскіх Менскага ДДС. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь