Гербоўнік шляхты ВКЛ

Прадмова

Шляхецкі герб са старажытных часоў сьведчыў аб бесперапыннасьці роду і прыналежнасьці да прывілеяванага саслоўя. З пачатку 1996 г. з удзелам супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі рыхтуюцца і выходзяць у сьвет тамы з серыі "Гербоўнік беларускай шляхты". Гэтае выданьне стала падмуркам цяперашняга сеціўнага даведніка. Апроч таго, шырока вядомы польскамоўныя публікацыі гербоўнікаў канца XIX - пачатку XX стагодзьдзяў асобных тэрытарыяльных адзінак ВКЛ. Яны складзены па падставе матэрыялаў выводавых спраў земскіх судоў, разгляд якіх адбываўся практычна адразу пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай і акупацыі ўсходніх тэрыторый ВКЛ расейскай імпэрыяй.

Поўны сьпіс крыніцаў:

  1. "Гербоўнік беларускай шляхты", том I-VIII, 2002-2024 [1]
  2. "Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў 2 тамах", 2007
  3. "Herbarz szlachty prowincyi witebskiej" - "Herold Polski", Kraków - 1899 [3]
  4. "Оршанскій гербовникъ": "Историко-юридическіе матеріалы, извлеченные изъ актовыхъ книгъ губерній Витебской и Могилевской, хранящихся въ центральномъ архивѣ въ Витебскѣ и изданные подъ редакціей и.д. архиваріуса сего архива Дм. Ив. Довгялло", выпуск XXVIII, часть II, Витебскъ - 1900
  5. "Малы гербоўнік рагачоўскай шляхты" - "Архіварыус": №№6-8, 2008-2010
  6. С.Рыбчонак і інш. "Малы гербоўнік наваградзкай шляхты", 1997 [6]
  7. З.Яцкевіч "Малы гербоўнік халопеніцкай шляхты", 1999
  8. S.Dziadulewicz "Herbarz rodzin tatarskich w Polsce", Wilno - 1929 [8]
  9. S.Dumin "Herbarz rodzin tatarskich Wielkiego Księstwa Litewskiego", Gdańsk - 2006 [9]
  10. T.Gajl "Herbarz Polski od średniowiecza do XX wieku", Gdańsk - 2007 [10]
  11. W. Wittyg "Nieznana szlachta polska i jej herby", Kraków - 1908 [11]
  12. T. Gajl "Odmiany herbów szlachty Polski. XIV-XX wiek" - 2025
  13. J. Ciechanowicz "Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego". Tom II-V, Rzeszów - 2001
  14. J. Ciechanowicz "Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego". Tom VI, Wilno - 2006
  15. Cz. Malewski "Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku" (Powiaty lidzki, oszmiański i wileński). Warszawa - 2016
  16. Cz. Malewski "Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku" (Powiat święciański i trocki). Warszawa - 2022
  17. Є. Чернецький "Правобережний гербівник. Том I Шляхта Васильківського, Таращанського та Звенигородського повітів", Біла Церква - 2006
  18. B. Starzyński "Herby Rzeczypospolitej Polskiej i W. X. Litewskiego". Tom I-XIV - рукапіс
  19. G. Błaszczyk "Herbarz szlachty żmudzkiej", Warszawa - 2015
  20. А.Залівака, серыя "Шляхта Вялікага Княства Літоўскага":
    • "Шляхта Магілёўскай губерні. Радаводы. Фасцыкул III", 2013
    • "Шляхта Віцебскай губерні. Радаводы. Кніга I", 2017
    • "Шляхта Віцебскай губерні. Радаводы. Кніга II", 2017

На падставе гэтых выданьняў я сыстэматызаваў даныя і падаю Вашае ўвазе спарадкаваны сьпіс гербаў шляхты ВКЛ і іх ужывальнікаў. Геральдыка шляхты ВКЛ шчыльна зьвязана з польскай. Аднак мае некаторыя асаблівасьці.

Выявы шляхецкіх гербаў былі рэканструяваны паводле малюнкаў, пададзеных у скарыстаных выданьнях, і адаптаваны ў адпаведнасьці з правіламі сучаснай геральдычнай навукі. Выявы асобных гербаў публікуюцца ў сеціве ўпершыню.

Агульныя правілы падаваньня інфармацыі

  1. Прозьвішчы гербовых асобаў указваюцца ў назоўным склоне адзіночнага ліку.
  2. Гербы адсартаваны паводле альфабэту.
  3. Зьверху выявы гербу падаецца ягоная назва.
  4. Зьнізу выявы гербу, у дужках, падаецца ягоная альтэрнатыўная назва, якая сустракаецца ў пазначаных крыніцах.
  5. У выпадку наяўнасьці адрозьненьняў у выяве гербу ад клясычнага варыянту, пасьля ягонай назвы дадаецца скарот "адм." - "адменны".
  6. Дзеля зручнасьці інфармацыйнай навігацыі, па навядзеньні курсора (або "тапа" на мабільнай прыладзе) на прозьвішча ўжывальніка гербу, ўсплывае літарна-лічбавы індэкс, які пазначае крыніцу:
    • (том А, Б, В і г.д.)(№ артыкула) - "Гербоўнік беларускай шляхты"
    • (том "Е, Ё, Ж" = том "Е")(№ артыкула) - "Гербоўнік беларускай шляхты" том VI
    • (том "З,І" = том "З")(№ артыкула) - "Гербоўнік беларускай шляхты" том VII
    • (том К частка 1 = том "К1-")(№ артыкула) - "Гербоўнік беларускай шляхты" том VIII частка 1
    • (том К частка 2 = том "К2-")(№ артыкула) - "Гербоўнік беларускай шляхты" том VIII частка 2
    • ВКЛ[том 1 або 2](№ старонкі) - "Энцыкляпэдыя ВКЛ"
    • Аг(№ артыкула) - "Аршанскі гербоўнік"
    • Вг(№ па сьпісе) - "Віцебскі гербоўнік"
    • Нг(№ артыкула) - "Наваградзкі гербоўнік"
    • Рг(№ артыкула) - "Рагачоўскі гербоўнік"
    • Хг(№ артыкула) - "Халопеніцкі гербоўнік"
    • ц(№ тома-№ старонкі) - "Цехановіч - Роды рыцарскія"
    • м(I-№ старонкі) - "Малеўскі - 2016 год"
    • м(II-№ старонкі) - "Малеўскі - 2022 год"
    • ж(№ тома-№ старонкі) - "Жмудзкі гербоўнік"
    • пб(№ тома-№ старонкі) - "Правабярэжны гербоўнік"
    • Тг(№ старонкі) - "Татарскі гербоўнік" [С. Думіна]
    • зМ(№ артыкула) - "Залівака-Магілёўская шляхта"
    • зВ[кніга 1 або 2](№ артыкула) - "Залівака-Віцебская шляхта"