Даведнік утрымвае біяграфіі ўраднікаў Менскага ваяводзтва XVI-XVIII стагодзьдзяў. Так як ў кожным павеце ваяводзтва (Менскім, Рэчыцкім і Мазырскім) дзеяла свая павятовая сістэма тытулаў і пасад, аналягічная той, якая ў дакумэнтах называлася ваяводзкай, то пасады і тытулы Менскага ваяводзтва фактычна з'яўляліся павятовымі. Большасьць ураднікаў, якія называлі сябе ваяводзкімі тытуламі, ня мелі на гэта аніякіх праўных падстаў. Выданьнем гэтага даведніка робіцца спроба вярнуць з забыцьця імёны нашых продкаў, якія складалі ў мінулым эліту шляхты Менскага павета. Засноўваючыся на захаваных гістарычных крыніцах, перадусім дакумэнтах Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь, аўтар апісвае жыцьцё людзей, якія аказалі вялікі ўплыў на разьвіцьцё падзей у павеце і Вялікім княстве Літоўскім, іх маёмасны стан, сямейныя сувязі і стасункі.
Даведнік прызначаны для гісторыкаў, генэолягаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.
Выпускі даведніка забяспечаны іменнымі і геаграфічнымі паказальнікамі.
Ю. Лычкоўскі. На падставе анатацый да выданьня.