1. Вэктарная выява радавога гербу
Стварэньне вэктарнай выявы шляхецкага гербу — гэта спэцыялізаваная паслуга, якая патрабуе ад выканаўцы не толькі мастацкіх навыкаў і практычнага досьведу працы з графічнымі рэдактарамі, але і веды гісторыі, сымболікі, польскай культуры і геральдычнай традыцыі. Адным з ключавых аспэктаў, пра які варта нагадаць, зьяўляецца цана падобнай паслугі. Яна, зазвычай, зьяўляецца дамоўнай і залежыць ад мноства фактараў, як, прыкладам, складанасьць геральдычнай сымболікі. Існуе цэлы шэраг тыпавых знакаў, прыкладам, страла, месяц, розныя зоркі, падкова і г.д. Але ў асобных гербах ужываюцца ўнікальныя знакі і выявы, што вызначае складанасьць дызайнэрскай працы.
2. Фактары, што ўплываюць на кошт стварэньня вэктарнай выявы
2.1. Складанасьць дызайну

Адзін з галоўных фактараў, што вызначаюць цану, — гэта складанасьць "адмалёўкі" годла і клейнода 1. Калі ў гербе шмат дробных дэталяў, унікальных элемэнтаў ці складанай сымболікі, гэта запатрабуе больш часу і высілкаў з боку дызайнэра. Простыя тыпавыя элемэнты могуць быць выкананы хутчэй і таньней, тым часам як складанейшыя могуць запатрабаваць значных дадатковых рэсурсаў з боку выканаўца.
2.2. Колькасьць правак
Пасьля пачатку працы дызайнэра ў замоўцы можа паўстаць патрэба ў зьменах і карэктаваньнях. Некаторыя дызайнэры могуць усталёўваць прадвызначаную колькасьць правак у рамках дамоўнай цаны, тым часам як іншыя могуць спаганяць дадатковыя зборы за кожную карэкцыю. Гэтая прапанова дапускае магчымасьць адной праўкі (карэктаваньня) у межах папярэдняга дамоўнага кошту.
2.3. Тэрмін выкананьня
Тэрміновыя замовы, зазвычай, каштуюць даражэй. Калі вам патрэбна атрымаць выяву герба ў кароткія тэрміны, гэта таксама будзе адлюстравана ў яго вартасьці. Тэрміны абумоўліваюцца на этапе папярэдняй кансультацыі.
3. Як вызначаецца кошт паслугі?
3.1. Індывідуяльная кансультацыя
На першым этапе зварот да дызайнэра дазволіць вам атрымаць папярэднюю ацэнку. Абмяркуйце ўсе дэталі выявы і яе складанасьць, каб выканаўца здолеў ацаніць кошт замовы.
3.2. Плянаваньне бюджэту
Вызначце для сябе бюджэт на стварэньне гербавай выявы і абмяркуйце яго з выканаўцам. Гэта дапаможа сэканоміць час і ўнікнуць непрыемных неспадзевак як на этапе кансультацый, гэтак і ў працэсе працы над замовай.
3.3. Параўнаньне прапановаў
Не саромейцеся зьвяртацца да некалькіх дызайнэраў ці студыяў. Параўнайце іх партфоліё, падыходы да працы і цэны, каб выбраць самую аптымальную для сябе прапанову.
4. Парадак аплаты
Аплата паслугі ажыццяўляецца плацяжом па авансавым прынцыпе у поўным памеры папярэдняга кошту паслугі на разліковы рахунак выканаўцы у беларускім банку. Валюта плацяжу залежыць ад статусу рэзыдэнцтва замоўцы. Дэталі плацяжу і магчымасьць яго ажыцьцяўленьня замоўцам вызначаюцца і ўзгадняюцца на этапе папярэдняй кансультацыі.
5. Заключэньне
Замовы выконваюцца: а) на падставе тэкставага апісаньня гербаў з клясічных польскіх гербоўнікаў; б) па ўласных малюнках (каляровых фатаздымкам) замоўцы. У некаторых выпадках дапушчаецца магчымасьць пошуку інфармацыі аб радавым гербе у якасьці асобнай дадатковай паслугі.
Вэктарныя выявы гербаў выконваюцца ў традыцыйным стылі польскай геральдычнай культуры. Працэс можа быць займальным і інфарматыўным, які дазволіць вам занурыцца ў гісторыю вашага роду.
Замаўляючы паслугу ў прафэсіяналаў, вы можаце быць упэўнены, што атрымаеце не проста выяву, а жывую гісторыю, захаваную ў сымбалях і колерах гербу вашых продкаў.
Дзеля ўсталяваньня кантакта скарыстайцеся электроннай поштай.
1) Глядзі структуру герба.