Быхаўскі павет
Магілёўскай губэрні
XIX ст.

Адміністрацыйная мапа

Мапа - Быхаўскі павет
  • Падзел
  • Насельніцтва
  • Рэлігія
  • Гісторыя

Падзел

Быхаўскі павет падзелены на 3 паліцэйскія станы, 10 сельскіх валасьцей і 155 акруг [старостваў - Ю.Л.].

Насельніцтва

У 1860 годзе насельніцтва павету складала 75 867 жыхароў. У тым ліку, паводле вызнаньня разьмяркоўваліся наступным чынам: 63 290 праваслаўных, 2 127 каталікоў, 10 448 ізраэлітаў. Зараз абедзьве каталіцкія парафіі павету - Быхаў і Журавіцы - налічваюць 2 273 вернікаў.

Горад Быхаў, інакш Стары Быхаў, мае 7 000 жыхароў, у 1860 годзе было 6 372, у т.л. 3 294 ізраэлітаў, 700 дамоў.

Рэлігія

У павятовым горадзе некалькі цэркваў, сынагога, 10 габрэйскіх школак. Каталіцкая парафія Быхаў налічвае 1 453 душ. Мураваны касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі пабудаваны ў 1765 годзе Сапегамі на месцы драўлянага, узьведзенага ў 1619 годзе коштам Яна Караля Хадкевіча. На могілках ёсьць капліца. Чытаць больш...

Гісторыя

У 1777 г. Быхаў быў улучаны да лічбы павятовых гарадоў (Старабыхаўскі павет) Магілёўскай губэрні (Магілёўскага намесьніцтва). Чытаць больш...

На падставе Sulimierski F. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego. T.1, 1880, s. 489