Бабруйскі павет
Менскай губэрні
XIX ст.

Адміністрацыйная мапа

Мапа - Бабруйскі павет
  • Падзел
  • Насельніцтва
  • Рэлігія
  • Гісторыя

Падзел

Павет падзяляецца на 4 паліцэйскія акругі (стана), 2 міравыя судовыя акругі, 22 воласьці, 136 сельскіх акруг (старостваў).

Насельніцтва

Насельніцтва Бабруйскага павету складае 118 743 жыхароў, у т.л. 58 830 мужчын, 60 013 кабет. Горад Бабруйск налічвае 37 237 жыхароў, у т.л. 20 322 мужчын і 16 915 кабет. У лічбе насельніцтва ўлічаны вайсковы гарнізон у колькасьці 4 719 чал.

Паводле вызнаньня насельніцтва павету падзяляецца: 86 713 праваслаўных, 6 153 каталікоў (згодна рубрыцэлю 8 200), 420 эвангелістаў, 3 591 старавераў, 17 588 ізраэлітаў (у 1857 годзе было 11 155), магамэтанаў 11 (усе дадзеныя бяз Бабруйску).

Горад Бабруйск: 17 288 праваслаўных, 258 старавераў, 916 каталікоў, 420 эвангелістаў, 17 935 ізраэлітаў, 420 магамэтанаў.

Рэлігія

Каталіцкіх парафій у павеце 4: Бабруйск, Харомцы, Глуск і Сьвіслач, якія ўтвараюць Бабруйскі дэканат Віленскай дыяцэзіі і налічваюць 8 192 вернікаў. Невялікая частка павета датычыцца да каталіцкай парафіі Слуцк.

Бабруйская парафія: душ 3 660. Філія ў Шацілках; капліцы ў Малімонах, Панюшкавічах, Воўчыне, Пятровічах, Гарбацэвічах і Кісялевічах; апроч таго, раней былі капліцы ў Амельне, Яніне, Ясным Лесе, Думаноўшчыне і Добасне.

Гісторыя

Горад Бабруйск служыў месцам правядзеньня судовых паседжаньняў былога Рэчыцкага павета. У 1795 г. Бабруйск быў далучаны да ліку павятовых гарадоў Менскай губэрні.

Маршалкі Бабруйскага павету:
Антоні Аскерка (1795-97), Ян Келчэўскі (1797-1805), Язэп Прушаноўскі (1805-08), Ігнаці Булгак (1808-20, 1823-29), Стэфан Дашкевіч (1820-23), Робэрт Прушаноўскі (1829-32), Язэп Булгак (1832-44), Аляксандар Лапо (1844-59), Адам Ратынскі (1859-66), Пётар Занцэвіч (1887-89), Канстантын Стэфановіч (1889-96).

На падставе Sulimierski F. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego. T.1, 1880, s. 265-266