Гербоўнік шляхты правінцыі Віцебскай

Віцебскі гербоўнік
  • Herbarz szlachty prowincyi witebskiej

    "Herold Polski", Kraków - 1899

  • Гербоўнік шляхты правінцыі Віцебскай

    "Геральд Польскі", Кракаў - 1899

Выводы шляхты правінцыі Віцебскай, пададзеныя ў земскім судзе гэтай правінцыі і ў альфабэтным парадку складзеныя

  • Прадмова
  • 3-40
  • 41-91
  • 91-134
  • 135-181

Прадмова

Рукапіс папяровы ў тэчцы, уласнасьць У. Магучага, прысяжнага адваката ў Віцебску, ласкава пададзеная нам праз уладальніка дзеля навуковага выкарыстаньня, ахапляе 88 ненумараваных аркушаў, апраўленых у цёмную скуру.

Першы аркуш, прызначаны выяўна для тытула, утрымвае выяву рыцара ў поўным узбраеньні, шоламам на галаве і мячом у паса, што трымае ў левай руцэ разгорнутую зялёную дзьвюхпалосую харугву з гербам Пагоня Літоўская ў сярэдзіне; правую руку ён падпірае на картуш у стылі ракако, прызначаным пэўна для месцаваньня загалоўка рукапісу, які аднак у картуш упісан ня быў. Зваротны бок тытульнага аркуша пусты.

На другім аркушы з самага верха пачынаецца тэкст і працягваецца без перапыну да аркуша 87, дзе пад канец звароткавай старонкі сканчаецца.

Увесь рукапіс напісаны аднаруч, хоць выяўна не з аднаго падыходу. Сем'і пералічваюцца, па большай частцы, у альфабэтным парадку, пачынаючы з сям'і Антановічаў і сканчаючы сям'ёй Зызьнеўскіх. Над кожнай сям'ёй зьверху намаляваны і раскаляраваны герб, які гэтай сям'і служыць, нягледзячы на тое, ці быў гэты герб ужо да гэтага пры іншай сям'і пададзены; таму некаторыя гербы шмат разоў паўтараюцца.

Пасьля апошняй сям'і Зызьнеўскіх намаляваны яшчэ герб Навіна, але ўжо не запоўнена, якой сям'і гэты герб служыць; на наступным аркушы зноў раскаляраваны герб Корвін, але таксама з пакінутым у паўтары старонкі прасьветам на ўпісваньне адпаведнай сям'і.

І толькі на наступным аркушы ўпісаны дзьве сям'і Мардасевічаў і Ліпінскіх з адпаведнымі гербамі, той жа, праўда, рукой, але пісьмом выяўна значна пазьнейшым; але за імі настае чарга наступнага дадатку даўнейшага характару і таксама складзенага ў альфабэтным парадку, які пачынаецца сям'ёй Ахрамовічаў і сканчаецца на сям'і Закрэўскіх, потым ізноў намаляваны герб Касьцеша, але таксама зь нябытнасьцю ўпісанай сям'і, для якой гэты герб прызначаўся, і на гэтай пробелі рукапіс завяршаецца.

Гербы і клейноды намаляваны ад рукі ў ракаковых картушах, якія аднак пратручаны на бляхах, адбіткі блях як бы на паперы паказваючы. Такіх картушоў ёсць трохі розных формаў, якія адвольна чаргуюцца. Малюнкі гербаў, хоць выдаюць досыць старанную руку, аднак не з'яўляюцца геральдычнымі і паказваюць поўную нябытнасць стылю. Гэтак жа і колеры, ужытыя для каляраваньня гербаў, таксама не з'яўляюцца геральдычнымі. Геральдыка ведае толькі поўныя колеры, палавіністыя колеры не ужывае ўвогуле. У той жа час у нашым рукапісе ўсе ўжытыя фарбы з'яўляюцца палавіністымі, як напр. бледна-ружовая заміж чырвонай, бледна-блакітная заміж нябеснай і г.д.

Картушы, за малымі выняткамі, не маюць гелмаў над тарчамі, толькі проста кароны, а над каронамі клейнод. Пад картушамі і па баках зьмесцавана арматура, як барабаны, харугвы, гарматы, кулі, алебарды і да т.п.

Гэты рукапіс не датаваны ніводнай датай; толькі факт, што найчасьцей памянёныя ў ім тэстамэнты шляхты і ўраднікаў Віцебскай правінцыі, належныя служыць довадам шляхецтва, датаваны 1773 годам, а самыя позныя довады датаваны 1775 годам, паказвае, што гэты рукапіс паўстаў яшчэ ў 1775 г. ці крыху пазьней. Выяўна расейскі ўрад пасьля захопу Віцебскага ваяводства, пры першым падзеле Рэчы Паспалітай, заснаваў праверку дакумэнтаў шляхты і прынцыпаў праўленьня мэтрычнымі кнігамі, і наш рукапіс імаверна складаецца з найстарэйшых выпісаў з гэтых кніг.

Зразумела, што наш рукапіс толькі ўрыўкавы і не ўтрымвае ніякім чынам усе шляхецкія сем'і, запісаныя ў герольдыі Віцебскай правінцыі; іншае малаімаверна, калі гэткі невялікі лік шляхецкіх сем'яў Віцебскай правінцыі памянёны ў нашым рукапісе.

Не маючы магчымасьці спраўджаньня нашага рукапісу з мэтрычнымі кнігамі герольдыі правінцыі Віцебскай, не было і магчымасьці высьветліць гэта; аднак калі наш рукапіс, нягледзячы на фрагмэнтарнасьць, утрымвае дадатковыя даныя, якія цікавяць, пра польскую геральдыку, мы ні хвіліны не вагаліся зь яго публікацыяй.

Новых гербаў наш рукапіс утрымвае надзвычай мала, усяго 6: Фантанаў, Косаваў, Навацкіх, Памарнацкіх, Шырмаў і Збітнеўскіх; хоць у гэтай уласна правінцыі, як на ўсёй Літве і Русі мы маглі б спадзявацца на множныя гербавыя зьмены. Выяўна гербоўнікі ўжо зрабілі сваё, і сем'і, якія маюць гербавыя зьмены, скарыліся з гэтым, пільнуючы гербоўнікі, якія на зьмены гербаў не зьвяртаюць вялікай увагі.

Што да спосабу выдавецтва, то мы не маглі вырашыцца на дакладную рэпрадукцыю гербаў, як яны намаляваны ў рукапісы. Такая дакладная рэпрадукцыя нестылізаваных малюнкаў не ўяўляла б аніякай навуковай цікавасьці, але вельмі значна павялічыла бы кошт тыражу, акупнасць якога і так вельмі праблематычная. Толькі некаторую колькасьць гербаў мы паўтарылі дакладна ў адпаведнасьці з малюнкамі рукапісу, каб даць чытачу ўяўленьне як гэтыя гербы выглядаюць у арыгінале.

Дакладна рэпрадукаванымі з'яўляюцца гербы: Антановічаў, Барташэвічаў, Бабашынскіх, Хомічаў, Фантанаў, Гумкоўскіх, Кісялёў, Косаваў, Краеўскіх, Пясецкіх, Плавінскіх і Памарнацкіх.

У канчатковым выніку з лёгкасьцю прыношу падзяку з выбачэньнямі высокавяльможным Магучаму і Федаровічу, прысяжным адвакатам у Віцебску, першаму - за ласкавае падаваньне мне рукапісу, другому - за зычлівае пасярэдніцтва ў гэтай справе.

Кракаў, 28 сьнежня 1898 г.

Зьвязаныя тэмы:

Старонкі з 3 па 40
№ Старонкі Прозьвішча Гербу

3

Антановічы Гелм
4 Бараноўскія Астоя
5 Барташэвічы Лада
6 Берасьневічы Касьцеша
7 Белыновічы Любіч
7 Бабашынскія Сас
8 Богушы Паўкозіч
9 Багамольцы Багорыя
10 Бароўскія Абданк
10 Браўчынскія Сас
11 Буевічы Нязгода
12 Булгакі Сыракомля
13 Буткевічы Траска
14 Буйноўскія Корвін, інакш Крук
14 Бяляўскія Яліта
15 Харкоўскія Пілява
16 Хашкоўскія Пухала
16 Хомічы Хамонта
17 Храпавіцкія Газдава
18 Худзінскія Халева
19 Дадэркі Дадаркала
20 Дамброўскія Даленга
20 Дамброўскія Дамброва
21 Дзятловічы Касьцеша
21 Фалькоўскія Даліва
22 Фельняровічы Наленч
23 Фантаны Фантана
24 Францэвічы Навіна
25 Гералтоўскія Шашор, інакш Орля
25 Гейштары Гейштар
26 Гагалінскія Кораб
27 Галгоўскія Даліва
28 Гарэцкія Даленга
28 Горскія Радван
29 Гасьлінскія Прарова
30 Грондзкія Лада
31 Гружэўскія Любіч
31 Гумкоўскія Гульдэнштэрн
33 Гутоўскія Сьлепаўрон
34 Гарасімовічы Шанява
34 Гарадэцкія Прыяцель
35 Яцэвічы Касьцеша
36 Янушкоўскія Побаг
36 Ярашэвічы Прыяцель
37 Ясенскія Даленга
38 Есіповічы Анцута
38 Ёдкі Ліс
39 Юшкоўскія Сьлепаўрон
40 Юшкоўскія Сьлепаўрон
40 Качаноўскія Астоя

Старонкі з 41 па 91
№ Старонкі Прозьвішча Гербу

41

Качынскія Помян
42 Какоўскія Касьцеша
43 Кенстовічы Пакора
43 Кісялі Кісель
44 Клімашэўскія Дамброва
45 Класевічы Астрог
46 Князьніны Даленга
47 Княжышчы Леварт
47 Каламыскія Нязгода
48 Камароўскія Цёлак
49 Канановічы Радван, інакш Сямёнавіч
50 Каранеўскія Касьцеша
51 Косавы Косаў
53 Кошчыцы Порай
54 Катовічы Корчак
55 Казарэвічы Даленга
56 Казарыны Касьцеша
57 Краеўскія Аліва
58 Кражынскія Сьлепаўрон
58 Крупскія Леварт
59 Крачкоўскія Праўдзіч
60 Кубятовічы Пілява
61 Кушалеўскія Дрэвіца
62 Ляхоўскія Пілява
63 Лятэцкія Ліс, інакш Мзура
64 Лявіцкія Рагаля
65 Ліпскія Граблі 1
67 Любашчынскія Газдава
68 Лапы Любіч
70 Лукашэвічы Вянява
71 Лускіны Касьцеша
73 Мацкевічы Махвіч
74 Маліноўскія Побаг
75 Манувіры Корчак
75 Мароны Газдава
76 Мянжынскія Касьцеша
77 Міхалоўскія Ясенчык
78 Мікошы Котвіч
79 Мількевічы Любіч
81 Мінкоўскія Нязгода
81 Місевічы Яліта
82 Магучыя Шаліга
84 Мантывілы Калёна
85 Небрыдоўскія Бялыня
86 Няміры Ястрабец
87 Навацкія Любіч
88 Аляшкоўскія Акунь
89 Анацкевічы Яцына
90 Асіпоўскія Ладзьдзя
91 Астроўскія Корчак

Старонкі з 91 па 134
№ Старонкі Прозьвішча Гербу

91

Паўлоўскія Ляліва
92 Паплонскія Любіч
93 Петрусевічы Трубы
94 Пясецкія Забава
95 Плявакі Прагоня
95 Плавінскія Плятэр
96 Падгайскія Побаг
97 Падвінскія Лук
98 Пагоскія Багорыя
99 Пацэвічы-Памарнацкія Газдава
100 Паржэцкія Помян
102 Пазямкоўскія Побаг
102 Прасмыцкія Прарова
103 Правальскія Лук
104 Пушкіны Шаліга
105 Пушніцкія Голаўня
106 Рачынскія Наленч
106 Рамшы Шашор, інакш Орля
107 Ратомскія Побаг
108 Рэксьці Астоя
109 Радзевічы Рудніца, інакш Наступ
110 Ролі Роля
110 Раманоўскія Бонча
111 Рашкоўскія Агончык
112 Рудзінскія Прус, інакш Нагоды
114 Русецкія Равіч
114 Рылы Вянява
116 Рысінскія Лешчыц, інакш Брог
117 Сабілы Рудніца, інакш Наступ
118 Саўлуковічы Ліс, інакш Мзура
119 Савінічы Навіна
120 Склатоўскія Даленга
120 Смолічы Котвіч
122 Кісьляк-Станкевічы Магіла
122 Білевіч-Станкевічы Магіла
123 Страмескія Любіч
124 Стырыковічы Ратульт
125 Сухорскія Ястрабец
126 Сурмы (Шырмы) Любіч
126 Сушкі Бялыня
127 Сутовічы Даленга
128 Суйкоўскія Корвін, інакш Крук
129 Шапкі Шалава
129 Шаткоўскія Асенка, інакш Бранікоўскі
130 Шавярноўскія Ляліва
131 Шчарбінскія Сцыпіё 2
132 Шляхты Навіна
133 Шляхты Навіна
133 Шульцы Дуб
134 Шыдлоўскія Яліта

Старонкі з 135 па 181
№ Старонкі Прозьвішчы Гербу

135

Шыльвінскія (Шальвінскія) Сас
136 Талькі Дамброва
137 Трубіны Трубы
138 Траскоўскія Траска
139 Васілеўскія Астоя
140 Верцяхоўскія Астоя
140 Вяшчыцкія Грымала
142 Вільчынскія Порай
143 Віткоўскія Порай
143 Вадарадзкія Побаг
145 Варановічы Шанява
146 Вайцяхоўскія Любіч
147 Ўрублеўскія Сьлепаўрон
147 Вышэнскія Граблі
148 Жабы Касьцеша
149 Занкевічы Сьлепарод
150 Заранкі Корчак
151 Завадзкія Ястрабец
152 Заверскія Бонча
153 Збітнеўскія Чорны Мядзьведзь
154 Зброжкі Кроі
156 Зэгздры Сьлепаўрон
157 Златагурскія Сьлепаўрон
157 Жаўнероўскія Варня
158 Зыжнеўскія Бялыня
160 Мардасевічы Мурдэліё 3
161 Ліпінскія Порай
162 Ахрамовічы Дуб
164 Дабрынскія Яліта
165 Грушэцкія Бяліна
166 Гінкі Дзялоша
167 Янушэўскія Дамброва
169 Калакоўскія Касьцеша
170 Казлоўскія Вежы
171 Лескія Астоя
172 Лукашэвічы Вянява
173 Марцінкевічы Лебедзь
174 Маркевічы Астоя
175 Міцкевічы Наленч
176 Радзішэўскія Любіч
177 Тулкоўскія Котвіч
178 Вольскія Адравонж
179 Закрэўскія Касьцеша
181 Маралоўскія Прус I, інакш Туржына

Падрыхтаваў ды пераклаў


1 У выводзе побач з гербам "Граблі" намалёван герб "Рагаля".
2 У выданьні - герб "Сцыпіён".
3 У выданьні - герб "Мардэліё".