Рыцарская падрыхтоўка як важны элемэнт выхаваньня маладога шляхціца ў XVI-XVII стагодзьдзях

У гісторыі Рэчы Паспалітай Карона Польская і Вялікае Княства Літоўскае не пазбаўлены вялікіх і паказальных перамог, славутых падзей, што перапаўняюць гонарам нават многія наступныя пакаленьні.

Гусарская атакаУражальныя атакі гусар, як т.зв. «атака 600-т», то бок знакамітая пераможная лабавая атака каля 600 гусараў на 10 000 туркаў (суадносіны сілаў 1:15!) 7 верасьня 1621 году пад Хоцінам, пры выглядзе якой камандуючы асманскіх войскаў султан Асман II заплакаў1, ці ж лабавая атака прыблізна 140 гусараў на дзесьці 700–1 000 маскоўскіх кірасіраў і 1 000–2 500 казакоў (суадносіны сілаў нават 1:25!) 26 верасьня 1660 г. пад Кутышчамі (каля Любара), якая скончылася разгромам ворага2, паказваюць, якіх цудоўных сыноў узгадавала Рэспубліка.

Такія ж добрыя бітвы, як пад Кірхгольмам 27 верасьня 1605 г. (каля 3 800:11 000)3, Клушынам 4 ліпеня 1610 г. (каля 2 700:18 330)4 ці Годавам 11 чэрвеня 1694 г. (каля 400:40 000)5, дзе гусары і панцарныя казакі, адбілі атакі нават у сто разоў перасяжнага суперніка, сьведчаць пра цудоўную падрыхтаванасьць і высокі маральны дух6, якія дазвалялі ім зьдзяйсьняць падобныя гераічныя ўчынкі.

Нарэшце, менавіта гэтыя пакаленьні ваяроў-рыцараў Рэчы Паспалітай дазволілі Айчыне дамагчыся найвялікіх тэрытарыяльных прыдбаньняў (у 1619 годзе - больш за 1 мільён 140 тысяч кв.км) і сталі сьведкамі самай славутай падзеі ў гісторыі, ці т.зв. "рускай прысягі", якая адбылася 29 кастрычніка 1611 года, вядомай таксама як "прысяга цароў Шуйскіх" ці, дакладней кажучы, прысяга зрынутых вялікіх князёў маскоўскіх7.

Гэтыя перамогі былі б немагчымы без падрыхтаваных людзей. Рыцараў, ваяроў з незвычайнымі здольнасьцямі. Тым не менш, гэтыя навыкі не даваліся «самі сабой», яны набываліся разам з гадамі трэнаваньняў, практыкаваньняў у рамках рыцарскай падрыхтоўкі, што, напэўна, было самым важным элемэнтам у адукацыі польскага шляхціца-рыцара:

«Не могуць усьвядомлена выконваць загады камандзіра ці ўмела несьці ваярскую службу людзі, якія не навучаны гэтаму. Як жа будзе кіраваць канём, ужываць стрэльбу, шабляй рабіць, умець дзіды стуліць той, хто ніколі раней гэтага не спрабаваў?»8

У чым палягала тая рыцарская падрыхтоўка, тлумачаць гетманскія артыкулы, абвешчаныя на сойме ў 1609 годзе:

«няможна грэбаваць пацешнымі і рыцарскімі забавамі; але ўнікаць бескарысных забаў, а займацца рыцарскімі, як то: конныя прагулкі, пагоня за пярсьцёнкам, стральба па цэлі, трэнаваньне каня і іншыя падобныя гульні, асабліва незвычайныя і што слугаў навучаюць (...)»9

У XVI-XVII стагодзьдзі эталон рыцарскай падрыхтоўкі быў працягам досьведу і ведаў мінулых стагодзьдзяў, калі сыны польскага рыцарства праходзілі падобнае, як іх нашчадкі, навучаньне. Тым не менш, цалкам апраўдана скарыстаць назву «рыцарская падрыхтоўка» для XVI-XVII стагодзьдзяў і нават XVIII стагодзьдзя, таму што польскія ваяры працягвалі звацца рыцарамі і ўважаліся імі, а таксама кіраваліся рыцарскім стандартам паводзінаў.

Як пісаў вялікі каронны гетман Станіслаў Жалкеўскі (Stanisław Żółkiewski) свайму сыну:

«Рыцарскае навучаньне зьяўляецца найпрыстойным шляхецтву.»10

Першым элемэнтам, які адрозьніваў палякаў ад астатняй Эўропы11 і спрыяў фармаваньню будучых пераможцаў пад Воршай, Кірхгольмам, Клушынам ці Венай, было гартаваньне дзяцей з народжаньня як сялянскіх, гэтак і, што істотна, шляхецкіх.

Гаспар дэ Тэндэ (Gaspard de Tende), прыдворны караля Яна Казіміра Вазы, пісаў у сярэдзіне XVII стагодзьдзя:

«Сялянскія дзеці [...] калі выпацкаюцца, маці мые іх у халоднай вадзе. Не дзіўна, што яны такія трывалыя. І да такой ступені, што - як я сам бачыў - каталіся па лёдзе на босых нагах. [...] Штораніцы мыюць шыю і твар халоднай вадой, як бы ні было сьцюжна. Падобнае гэтак паўсюдна пашырана сярод гэтага люду, што нават бацькі прывучаюць дзяцей да мыцьця з моманту, як тыя могуць устаць на ногі.»12

Падобнае пісаў Ульрых фон Вэрдум (Ulrich von Werdum):

«На Русі дзяцей нават да аднагадовага ўзросту абліваюць двойчы на дзень цёплай вадой і акунаюць іх цалкам у ваду, так што толькі галава высоўваецца. Гэтак і ляжаць у вадзе даўжэй гадзіны і плёскаюцца, як жабы. Уважаюць, што гэта спрыяе ўзрастаньню дзяцей.»13

Зрэшты, гігіянічныя працэдуры праходзілі і шляхецкія дзеці. Рэгулярна прымалыя водныя працэдуры, часам два разы на дзень, загартаваныя ў суворым асяродзьдзі, добра адкормленыя шляхецкія дзеці вырасталі ў трывалых ваяроў. Шматлікія замежныя вандроўнікі заўсёды ўвыдатнялі добра складзеныя «вайсковыя» сільвэты польскай шляхты.

Важна адзначыць, што сярод польскай шляхты (а таксама і сярод іншых саслоўяў, мяшчан і сялян) прыхільнасьць да купаньня заставалася на ўсё жыцьцё, што аказала сур'ёзны ўплыў на падтрыманьне гігіены і чысьціні ў народзе, якое кантраставала з падыходам жыхароў астатняй часткі хрысьціянскай Эўропы:

«Хаця ў Польшчы вельмі зімна, нахіл да купаньня там гэтак вялік, што насамрэч няма шляхецкай хаты, у якой не было б лазьні. У кожным месьце ёсьць грамадскія лазьні, у якія ходзяць людзі. Дамы і іх дачкі мыюцца кожны месяц [то бок незалежна ад таго, якая пара года]. Гэты звычай можа зыходзіць з таго, што ва ўсёй Польшчы зазвычай купаюць дзяцей двойчы на дзень, з моманту іх народжаньня да двухгадовага ўзросту. У выніку, палякі зусім не схільныя да каросты, як на твары, гэтак і на галаве.»14

У сваю чаргу Вацлаў Барэйка (Wacław Borejko) паведамляе нам:

«[...] Таму з калыскі да гадоў пяці, кіравалі, нават сынамі, большасьць матак, а пазьней да выхаваньня сыноў прыцягваўся заслугаваны і адданы бацькам, і, тым самым, іх нашчадзі, прыдворны, і той, ужо па волі бацькі, клапаціўся пра азнаямленьне сыноў з усімі аб'ектамі, утрыманьні на сьвежым паветры, колькі таго дазваляе кожная пара году, менш ці даўжэй, для ўмацаваньня здароўя, сілы і вольнага перасоўваньня.»15

Сілкаваньне было яшчэ адным вельмі важным аспэктам. Паводле досьледаў, праведзеных не толькі на захадзе Эўропы, у той пэрыяд найвялікае спажываньне мяса ў сьвеце даводзілася на эўрапэйскі кантынэнт. У Польшчы, збытнай мясам, якая таксама ў вялікай колькасьці спажывае карысную рыбу, вырасталі найдужэйшыя мужчыны (на думку многіх вандроўнікаў) у Эўропе – a per analogiam – у сьвеце. Моцныя, высокія, загартаваныя яны былі ідэальным «будаўнічым матэрыялам» для рыцарскай апрацоўкі ў адпаведнасьці з патрэбамі поля бітвы. Варта адзначыць, што нават у эпоху напалеонаўскіх войнаў польскія жаўнеры карысталіся заслужанай славай наймоцных у Вялікай Арміі.

Рыцарская падрыхтоўка была вельмі размаітай і, у залежнасьці ад узросту, яе розныя элемэнты, аднак пачыналася яна вельмі рана, пра што сьведчыць прыклад Зыгмунта, трэцяга сына Якуба Ружны (Jakub Różna):

«які амаль a cunabulis [з калыскі] практыкаваўся ў рыцарскіх справах, і вельмі ў іх атрымаў посьпех [...]»16

У Польшчы, якая не пайшла, як Захад, па шляху разьвіцьця агнявой зброі і навучаньня масаў сялянскай пяхоты, вылучалі перавагу бітвы халоднай зброяй і яе важнасьць для фармаваньня «рыцарскай» выправы:

«На вайне, на якой бітва падмяняецца толькі стрэльбай, няма аніякай розьніцы паміж мужам і не мужам, а вось хто муж, а хто не муж, высьвятляецца толькі там, дзе яна ідзе ў яўную.»17

Вось чаму, эталон рыцара, заснаваны на трэнаваньнях цела і валоданьні халоднай зброяй, меў такое калясальнае значэньне на працягу ўсяго выхаваньня.

У пачатку, клопат пра рыцарскае выхаваньне браў на сябе бацька, дзядзька ці дзед, і ён уводзіў маладога шляхціца ў мір "рыцарскіх забаў".

У сьвеце нашых продкаў велізарнае значэньне меў прыклад старэйшых, шаноўных, лепш навучаных, а таксама іх аўтарытэт, што ўплывае на вучняў, зрэшты, як і сёньня18, калі толькі выняткова добры трэнер зьяўляецца настаўнікам тэхнікі бою:

«[...] каб малодшыя пры старэйшых і больш майстэрскіх навучаліся, практыкаваліся і добры прыклад бралі...»19

Працытуем думку Мікалая Рэя (Mikołaj Rej):

«На коніка сесьці, дасьпехі сабе нагледзець і служку сказаць сесьці другім [...] мерна пабегаць, такім чынам, сюды-туды [...] і тронак ўзяць, патрэбна самаму пагуляць зь ім ці прымерыць яго да пярсьцёнка або капялюшыку.»20

Асноўным навыкам, пра які казалася ў артыкулах 1609 году, была вярховая язда. Кожны шляхціц быў закаханы ў коней21, і, калі толькі дазвалялі фінансы, валодаў імі ў значнай колькасьці. Навука язды спасьцігалася з раньняга дзяцінства, казалі, што малады шляхціц, які садзіўся ў сядло палічы непасрэдна з калыскі, вучыўся езьдзіць хутчэй, чым хадзіць.

Ангелец Натаніэль У. Раксал (Nathaniel William Wraxall), які вандраваў па Польшчы ў 1778 годзе, пісаў:

«У Польшчы мужчыны з вышэйшага грамадзтва маюць уражальны выгляд і больш выдатных кавалераў нідзе не знойдзецца. Яны дасьведчаны ўва ўсіх практыкаваньнях цела, аднак неперасягальныя ў вярховай язьдзе - паляк нараджаецца на кані - нязьменна захоўваюць выточную асаблівасьць характэрную для свайго сармацкага ці скіфскага паходжаньня. Я ніколі не бачыў, каб мужчыны сядзелі ў сядле з такой грацыяй, якія спалучаюць пераважную ваяўнічасьць з элегантнасьцю і далікацтвам сучасных нораваў.»22

Апроч коннай язды, маладой шляхціц спасьцігаў таямніцы валоданьня зброяй. З раньніх гадоў шляхціц быў навучаны (як і яго продкі ў ранейшыя стагодзьдзі) умейнасьці «выпрабаваць» дзіду - зброю цяжкую, але сьмяротна эфэктыўную ва ўмелых руках. Акурат з-за патрэбы працяглага трэнаваньня (і наяўнасьці папярэдне навучанага каня) у Заходняй Эўропе з часам адмовіліся ад стварэньня атрадаў капейшчыкаў, нягледзячы на тое, што ўвесь час прызнаваўся іх патэнцыял.

Навучаньнем валоданьню дзідай служыла гэтак часта ладкаваная «пагоня за пярсьцёнкам», апісаньне якой вядома дзякуючы захаваным тэкстам 1578 года:

«Ва ўсіх народаў, у якіх выдатныя і высакародныя звычаі былі, гэты звычай заўсёды захоўваўся, калі на вялікіх прыёмах, асабліва пры двары манархаў добрых, прыдворныя людзі і розная моладзь, уладкоўвалі ўсьцехі, чынячы гэта часьцей дзеля таго, каб тымі дурыкамі навучанасьць рыцарскаму рамяству адзін перад адным прадэманстраваць, выдатнымі ўчынкамі, а таксама адменнасьцю сваёй пры двары літасьць набыць. І што тых часоў высакародны звычай гэты, у палац усіх гледачоў дапушчаць, прыстойна захаваны; зразумела я ўжо пры двары караля Я[го] М[ось]ці Н.М.П. на з'ездзе тым, на якім конкурс сярод удзельнікаў павінен быў быць вялікім, каб упрыгожыць хвалебнае прызначэньне Я[го] М[ось]ці П[ана] Яна Замойскага (Jan Zamoyski), падканцлера кароннага; дзякуючы І[х] М[ось]ці Панам братам родным, жонцы яго Н[айсьветлай] П[ані] Радзівіл з князёў Алыкскіх, знаходзіцца будзе прыдворных маладых людзей не мала, якія б скарысталіся ўдзелам у гэтых усьцехах; дазволіў [я] гэта з хэнтнага дазволу Я[го] М[ось]ці Караля [на] пляцы для пагоні за пярсьцёнкам у Яздове на Панскія вочы ў наступны чацьвер. І што, напэўна, прыдворныя людзі дамовіліся пра тое, што памкнуцца тыя, якія і дзеля сябе, і дзеля забавы Я[го] М[ось]ці Караля, і дзеля наданьня кожнаму жаданьня практыкавацца і выявіць сябе, і, такім чынам, для ўпрыгожаньня гэтага хвалебнага сьвята, самахоць гэтай усьцесе спрыяць, як то апублікаваць сьпіс і дадаць гэтым матывацыі. Судзьдзі той высакароднай усьцехі, таму і шляхецкімі знакамі, і прызамі будуць аказваць павагу. То бок наступным чынам: першы прыз атрымае той, хто пярсьцёнак часьцей за іншых браць будзе; другой, - хто прыйдзе на пляц з самай цудоўнай задумкай, і трэці, - хто найболей вытанчана ўськіне тронак. І каб усё ішло арганізавана пагоні той рэгуляміны аб'яўляюцца.
  1. Той, хто хоча гнаць, павінен быць у належным уборы; ніякай зброяй, якая б магла спрычыніцца перапалоху і патурбаваць месца ладкаваньня ўсьцехі, не можа быць аснашчаны.
  2. Прыбыўшы на пляц да пазначанага месца гону, пройдучы раз па крузе, ён абавязаны спакойна ўстаць у канцы, зь якога мусіць пачацца забег.
  3. Ніхто не можа пачаць гон раней як судзьдзі дадуць адмашку.
  4. Хто пярсьцёнак возьме, пішацца яму за кожны ўдараў ...... 6.
  5. Хто па верхнім боку пярсьцёнка трапіць, удараў ................ 3.
  6. Хто па ніжнім боку, удараў ................................................. 2.
  7. Хто па левым ці правым боку пярсьцёнка, удар ................. 1.
  8. Хто тронкам зьнясе вяроўку, на якой будзе вісець пярсьцёнак, усё ўдары губляе, калі такія да дапушчанай абмылы набраў.
  9. А калі ў яго іх не было, а потым аднолькавую колькасьць удараў з кім-кольвек іншым набраў, да перамогі бліжэй будзе ўжо той, хто такой абмылы не рабіў.
  10. У каго са стрэмя нага выпадзе пры гоне, губляе ўсе ўдары.
  11. Хто аголіць галаву, губляе ўсе ўдары.
  12. У каго дзіда з рук выпала, ці ў каго аб зямлю зламалася, ці кранулася, губляе ўсе ўдары, пасьля чаго ад удзелу зусім адхіляецца.
  13. Хто зь месца паскакаўшы на паўдарогі, з-за няўдалага месцаваньня тронка, каня спыніў, другой спробы не атрымвае, дый гэта спроба ганіць яго імя.
  14. Кожнаму дазволена гнаць той дзідай, якую на пляц прынёс.
Варшава, 6 студзеня 1578.»23

Трэнаваньне баявога каня, бадай было заданьнем старэйшых, прытым праводзілася пад наглядам старэйшых, тым не меньш давала адчуваньне яднаньня з канём такім чынам, што можна было ваяваць конна, а не з каня, што зьяўляецца прынцыповай розьніцай для ваяра. Таму цэны на элітных, навучаных гусарскіх коней дасягалі агаламшальных вышынь24.

Шляхціц, зь юнацкасьці прыстасаваны атакаваць з дзідай у выразна пазначаную памерамі цэль (пярсьцёнак), які набывае досьвед на розных турнірах і спаборніцтвах, дзе зьяўляўся такі важны элемэнт канкурэнцыі, пазьней быў у стане ў бітве, у галопе, пад стрэсам цэліць у галаву суперніка (ці яго пупок) і гэта больш як 6-мятровай дзідай25. Ён быў навучаны таксама валоданьню іншымі тыпамі тронкавага ўзбраеньня - пікай, рагацінай, што таксама было трэба на полі бою. Практыкаваліся не толькі простыя шляхцічы, але таксама магнаты і каралеўскія дзеці.

Тамаш Замойскі (Tomasz Zamoyski), сын гетмана Яна Замойскага, 11-ці гадоў ад роду, трэнаваўся адмыслова падрыхтаванымі для яго гусарскімі дзідамі26. Таксама і вярховай яздой, як складнікам даўгога тронкавага ўзбраеньня, займаўся рэгулярна, шточацьвер27.

Ужо 9-гадовы Багуслаў Радзівіл (Bogusław Radziwiłł), адведваючы свайго дзядзьку ў Кейданах, патрабаваў у яго маленькую дзіду, каб ён мог практыкавацца ў пагоне за пярсьцёнкам28.

Пра каралевіча Аляксандра, маленькага сына Жыгімонта III Вазы (Zygmunt III Waza), пісалі, што падчас спаборніцтваў («гульняў») ён умеў:

«Як канём наехаць, як і тронкам біцца, -
Склаўшыся зьмяёю, да пярсьцёнка мчыцца»29

Можна выказаць здагадку, што шматлікія турніры, спаборніцтвы і формы суперніцтва маладых шляхцічаў (але не толькі) мусілі былі стымуляваць іх да навучаньня, асабліва праз магчымасьць пакрасаваць сваёй зухаватасьцю, то бок зьвярнуць чалавечыя заганы (ганарыстасьць) на карысьць Айчыне.

Маладых шляхцічаў вучылі таксама страляць, галоўным чынам з лука, а таксама з агнявой зброі, як для вядзеньня бою, гэтак і для паляваньня. Панцарныя казакі мелі ў сваіх шэрагах цудоўных лучнікаў, а палякі былі вядомы па ўсёй Эўропе, галоўным чынам дзякуючы індывідуальным вычынам. Прыкладам можа служыць піжонства лісоўчыкаўa падчас пераправы праз Рэйн, калі адзін з гэтых ваяроў, стоячы на кані, які плыў, паразіў цэлі на абодвух берагах ракі, атрымаўшы прызнаньне імпэратарскіх жаўнераў. І падчас бітвы пры Тчэве (Tczew) 1627 году таксама можна знайсьці дэманстрацыю эфэктыўнасьці польскага лучніка:

«Адзін, таксама са швэдаў, паспрачаўся з нашым, што страла шышак не праб'е, але, калі ён і ў другі раз прабіў, швэд, хвалюючыся за талеры, зьнік ў натоўпе, не стрымаўшы сваё слова.»31

Пра Тэадора Ляцкага (Teodor Lacki) пісалі, пералічваючы іншыя, апроч стральбы з лука, «рыцарскія» здольнасьці:

«муж сярод многіх народаў вялікай удатнасьцю слынны, у нацягваньні лука цяжка, каб мог знайсьці сабе падобнага, фэхтавальнік добры, вялікай калянасьці, барэц мацёры і адважны, выпраўляючыся ў 1580 годзе з князем Слуцкім Сямёнам у Італію, быў паноўным пры двары.»32

Бой на пальцатахІншым, надзвычай важным элемэнтам рыцарскай падрыхтоўкі была навука валоданьня халоднай зброяй - спачатку пальцатаміb, навучальнай зброяй, а потым сталёвай зброяй. Маладыя шляхцічы пад наглядам свайго бацькі, дзядзькі ці дзеда вывучалі асновы баявых прыёмаў, якія пазьней павінны былі прыдацца ў жыцьці пры абароне Айчыны.

«нас вучылі чытаць і пісаць пакрыху, езьдзіць на кані і змагацца на пальцатах. Было мне не больш сямі гадоў, калі пры карабеліc, якая захавалася дагэтуль, сядаў на каня і, каб практыкавацца ў валоданьні зброяй, штодня мусіў быў біцца зь Ясем, сынам падстарасты, на кіях з акругленымі краямі.»33

Прыкладам можа служыць Міхал Старжэўскі (Michał Starzewski), які з раньняга ўзросту, аж да 13 гадоў (да моманту сьмерці бацькі) спазнаваў сакрэты бою на пальцатах ад выбітнага фэхтавальніка, якім быў яго бацька34.

Апроч валоданьня зброяй, таксама выкладалася дужаньне, як неадымная частка рыцарскай падрыхтоўкі, так што баявыя навыкі былі камплетнымі і ўсебаковымі. Гэта зьяўлялася працягам сярэднявечных рыцарскіх мэтадаў выхаваньня.

Навучаньне плаваньню было часткай рыцарскага выхаваньня – Марэк Сабескі (Marek Sobieski), дзед караля Яна, уславіўся, калі ў дасьпехах пераплыў Віслу пад Любешавам (Lubieszewo) 17 красавіка 1577 года!35

Працяглае навучаньне прыводзіла ў многіх выпадках да незвычайнага ўзроўню падрыхтоўкі, які дэманструе прыклад Войцеха Хадзіцкага (Wojciech Chodzicki):

«[...] настолькі лысай, хіба што на шыі валасы былі, галава была, якой выбіваў наймацнейшыя дзьверы, біў халопа ў дасьпехі апранутага так, што той уседзець не мог, шмат іншых адважных уменьняў паказваў, у хаце Збароўскіх схаваўся»36

Валер Эліяш-Радзікоўскі. Тэафіля Сабеская з сынамі ля магілы ЖалкеўскагаУ хатнім рыцарскім выхаваньні таксама мела вялікае значэньне фармаваньне асобы і сьвядомасьці – радавой і патрыятычнай. Дзяцей навучалі асновам геральдыкі і генэалёгіі, каб тыя ведалі, адкуль яны родам, кім зьяўляюцца, хто іх сям'я і якое месца яна займае ў сваім атачэньні, каб у гэтым чэрпалі годнасьць і моц. З гэтым пытаньнем злучана і глыбокае шанаваньне продкаў, амаль іх культ, што мае мэтай як услаўленьне продкаў (і ўвыдатніць значнасьць роду, з якога паходзіць малады шляхціц), гэтак і прывіцьцё будучаму рыцару пачуцьця, што ён, прынамсі, мусіць адпавядаць дасягненьням сваіх продкаў. У гэтай справе таксама важная была роля матак, якія выхоўвалі сваіх дзяцей. Гэта добра бачна па карціне Валера Эліяша-Радзікоўскага (Walery Eliasz-Radzikowski) «Тэафіля Сабеская з сынамі ля магілы Жалкеўскага» („Teofila Sobieska z synami przed grobem Żółkiewskiego”)37. На ёй мы бачым маленькіх Яна і Марэка Сабескіх, якія разам са сваёй маткай Тэафіляй разглядаюць магілу свайго прадзеда, гетмана Станіслава Жалкеўскага (Stanisław Żółkiewski). На магіле выбіты надпіс: „Exoriare aliquis nostris ex ossibus ultor” - «хай з проху нашага паўстане мсьцівец». Часы Яна Сабескага паказалі, што прадказаньне зьдзейсьнілася, асабліва на палях пад Хоцінам і Венай.

Хатняя адукацыя таксама складалася з рэлігійнага выхаваньня:

«Калі дзяцей вучылі есьці, спачатку перад кармленьнем іх вучылі чыніць знак Сьвятога Крыжа, выяўляючы ўласнай рукой дзіцяці гэты знак на галаве, грудзёх і плячох, а калі яны пачыналі вымаўляць словы, адразу ж вучылі малітве, не дазваляючы дакранацца ні да якой ежы, пакуль, прынамсі, яна не была пахрышчана, а ў ідэяле, пакуль хоць нейкую частку малітвы не вывучылі напамяць.»38

Хаця прыведзеная вышэй цытата тычыцца да XVIII стагодзьдзя, яна таксама слушная і ў дачыненьні ранейшых стагодзьдзяў.

Рэлігійнае выхаваньне, характэрнае для эпохі, мела істотнае значэньне падчас фармаваньня характару ваяра, таму што глыбокая вера (незалежна ад таго каталіцкая ці пратэстанцкая) меншыла страх сьмерці і, у той жа час, стварала адчуваньне, што Вышэйшая Сіла, Бог, стаіць за рыцарам, які змагаецца за правую справу - і гэта давала ваярам моц, упэўненасьць і наважнасьць - а гэта адбівалася на іх маральным стане, вырашальным фактары на полі бітвы39. Апроч таго, гэта было злучана зь ідэялам хрысьціянскага рыцара, абаронцы Айчыны.

Школа – гэта наступны этап рыцарскай падрыхтоўкі (час навучаньня па-за бацькоўскай хатай), там апроч пашырэньня ведаў, трэнавалі цела ў шматлікіх гульнях на сьвежым паветры, але, перадусім, разьвівалі навык бою пальцатамі, найважнага навыку польскага шляхціца (за выняткам вярховай язды), які павінен быў скарыстоўвацца для набыцьця спрыту ў боі любай зброяй народа польскага – шабляй40.

Як пісаў францускі прыдворны Яна III Сабескага, Françoise Paulin Dalerac:

«[польская] шабля, даўжэй за турэцкую і цяжэй, але значна лепей сячэ. Гэта таму, што ў ёй добрае жалеза, ці ж таму, што ў руцэ добра ляжыць. І таму палякі, звычаяцца да яе цяжару праз сталае нашэньне абухаd ў руцэ, як іх кожны дзень можна [бачыць], каб і руку, і кулак валоданьню шабляй папрывучаць. Апроч таго, каб добра навучыцца двубоям, ладкуюць сабе часта трэнаваньні (exercitatio) практыкуючыся на кіях, зь якімі моладзь увесь час эксперымэнтуе. Амаль увесь час бачыць [можна] на варшаўскіх вуліцах і іншых местаў, асабліва там, дзе сабраны [каралеўскі] двор, велізарныя чароды маленькіх дзяцей - падлеткаў і іншай моладзі - як яны ўтвараюць кола, каб пазмагацца кіямі, зазываючы і тых, хто шпацыруе, соваючы ім кіі ў рукі, каб яны таксама паказалі сябе, як ім заманецца. Такія ўсеагульныя паводзіны ў спалучэньні з натуральнай і ўзаемнай непрыхільнасьцю, якая існуе паміж палякамі і літвой, прывялі да ганебнага звычаю, якому Рэч Паспалітая дазваляе сабе праяўляцца, ці то з-за нейкай палітыкі, ці то з-за нядбайнасьці. [...] Падчас сойму падлеткі і іншыя слугі, якія суправаджаюць паноў (дэпутатаў – Ю.Л.), зьбіраюцца, кожныя ад сваёй краіны, і выходзяць у поле, напярод даўшы ведаць пра гэта гукамі катлоў і труб. Мінаючы забіраюць тых, каго хапаюць [сустракаючы] на вуліцах і вярбуюць іх у сваё кола. Там датуль, пакуль кроў не пральецца, хоць толькі кіямі, ладкуюць двубоі, па пляцах шукаючы адзін аднаго, у найблізкіх хатах адшукваючы. Пасьля ўсяго гэтага вяртаюцца ў места як нейкае рэгулярнае войска. І гэта дзеіцца амаль кожны дзень, калі партыі абіраюць сабе маршалка. Гэта зьяўляецца бесьпярэчнай [абавязковай] павіннасьцю, на кожным кангрэсе [сходзе] такіх людзей [...] Гэты маршалак кожнага кола [сходу] перш абавязаны правесьці шмат баёў. Таму што ён, каб быць абраным маршалкам, мусіць адолець усіх сваіх канкурэнтаў. Таму нянавісьць і імкненьне да перамогі гэтыя колы зрабілі вельмі небясьпечнымі, бо ўжо пачалі насіць пісталеты да кола. А ў 1669 годзе [...] спатрэбілася адправіць на іх войска каралеўскай гвардыі, каб разагнаць гэту набрыдзь [...]»41

Прыклад бою на пальцатах можна нагледзець на карціне Марціна Альтамонте (Martino Altomonte) «Выбарны сойм 1697 года» („Sejm elekcyjny 1697 roku”)42. Два маладыя шляхцічы, у прынцыпе дзеці, пад наглядам сталага, б'юцца на драўляных кіях - пальцатах.

Наступная цытата XVII стагодзьдзя тычыцца вучняў езуіцкага калегіюма ў Калішы:

«[...] зусім няма гаворкі аб звычайным гаме, крыках моладзі ў перапынках паміж заняткамі, баі на папулярных тады пальцатах ці двубоі на кіях [...]»43

Як наш неацэнны Енджей Кітовіч (Jędrzej Kitowicz) апісвае сярэдзіну XVIII стагодзьдзя:

«Другой забаўкай падчас адпачынку [вольнага часу ад школьных урокаў] былі кіі, што завуцца пальцатамі, у двубоях на якіх вучні сустракаліся супраць адны адных два на двух [парамі]. Гэты занятак быў найболей патрэбны асабліва шляхецкаму саслоўю, як той, што навучае моладзь майстэрскаму ўжываньню шаблі ў патрэбны час, як нашы продкі шматкроць даводзілі ў войнах. Сапраўды, варта было бачыць, калі двое дабіраліся да пальцатаў, біліся да зьнямогі, і так спрактыкавана ўходжваліся са сваім пальцатам, адбіваючыся з усіх бакоў і ў тойсамы час мардуючы ўзаемна адзін аднаго ліхаслоўем, што ні той ні іншы ні ў пысу, ні ў галаву, ні па бакох адзін аднаго не маглі дастаць. І былі такія майстры, што ўжо трэнавалі і навучалі іншых. Здаралася і сярод малодшых прафэсараў, як езуітаў, гэтак і піяраў, былі такія, што архіякасна біліся на кіях. Тыя пальцаты тады найболей часта выкарыстоўваліся не толькі на адпачынку, але нават у саміх школах, пакуль не наставала гадзіна лекцый. Калі хто са студэнтаў быў нясьмелым, што не адважваўся стаць супраць іншага з пальцатам, яму даводзілася многае выпакутаваць ад перасьледу і кепікаў усёй школы, а часам і гузоў на ілбе ці рубцоў на сьпіне назьбіраць.»44

Баі на пальцатах былі звычайным заняткам ці то ў Colegium Nobilium, заснаваным Станіславам Канарскім (Stanisław Konarski) у 1740 годзе, ці ў Рыцарскай школе, заснаванай каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім (Stanisław August Poniatowski) у 1764 годзе45.

Адукацыйная камісыя (у другой палове XVIII стагодзьдзя) увяла наватарскае палажэньне, якое павінна было стаць абавязковым па ўсёй краіне. Бой на пальцатах, як падрыхтоўка да наступнай навукі валоданьня шабляй, павінен быў стаць абавязковым для ўсіх навучэнцаў на ўзроўні сярэдняй адукацыі46.

Для часткі перарослай моладзі, якая ўжо скончыла этап школьнай адукацыі, далейшае навучаньне рыцараў праходзіла або празь вельмі папулярныя ў XVI і першай палове XVII стагодзьдзя вандраваньні па замежжу (дзе, у дадатак да вывучэньня сьвету, пашырэньня ведаў і набыцьця «выкшталцонасьці», многія шляхцічы разьвівалі свае навыкі бою) або праз практычны досьвед поля бою.

Пэр Хілестром. Зачараваны лес, альбо Турнір у Дротнінгхальме Прыкладам замежных падарожжаў, падчас якіх шляхецкая моладзь часта спынялася пры дварох уладароў ці арыстакратаў, дзе праводзіліся шматлікія турніры, спаборніцтвы ці іншыя сьвяты, і дзе можна было як выпрабаваць свае навыкі, гэтак і набыць новыя, зьяўляецца вандраваньне Яна з Тэнчына:

«Гэты самы Ян, граф кашталян войніцкі, сын Анджэя, кашталяна кракаўскага, раней быў збраяносцам у імпэратара Фэрдынанда. Пазьней, жадаючы пабачыць hominium mores [добрыя манэры], выправіўся ў вандраваньне, маючы імпэратарскія лісты да каралёў і князёў розных краін, да Папы, да гішпанскага, францускага караля, да ангельскай каралевы, караля партугальскага і да мноства іншых князёў, пры двары кожнага посьпех служыў яму ў гонах, турнірах і г.д...»47

Як і ротмістар Анджэй Збароўскі (Andrzej Zborowski):

«Зь юных гадоў сваіх у Італіі, у нэапалітанскім каралеўстве, сярод людзей рыцарскіх аціраўся.»48

Падобным чынам і Мікалай Радзівіл Чорны (Mikołaj Radziwiłł Czarny):

«У падлеткавым веку паслаў яго [бацька] за мяжу, каб сярод тамтэйшых народаў набраўся добрых манэр. Аб'езьдзіўшы амаль усю Эўропу, вярнуўся на радзіму ўзмужнелым юнаком. Нечакана хутка выклікаў зачараваньне ўсяго рыцарскага саслоўя і каралеўскага двара і ў вярховай язьдзе, і ў кіданьні дзіды, і ў стральбе з лука па крузе, акрэсьленым на сьцяне, і неўзабаве перасягнуў сваіх аднагодкаў настолькі, што нават майстры маглі яму пазайздросьціць.»49

Мікалай Радзівіл Сіротка (Mikołaj Radziwiłł Sierotka) у маладосьці наведаў амаль увесь кантынэнт:

«Будучы юнаком апанаваным жаданьнем пазнаць, якія землі і якія народы знаходзяцца па-за межамі Сарматыі, аб'ехаў усю Эўропу.»50

Аб замежных ваяжах і рыцарскую рыхтоўлю Яна Баптыста Танчынскага (Jan Baptysta Tęczyński) вядома зь верша, які яму прысьвяціў сам Ян Каханоўскі (Jan Kochanowski):

«[...] і ў свае гады
Даволі маладыя, нямалую часьціну сьвету абышлі,
Пільнуя справу каралёў вялікіх,
Хаця яшчэ для войн не падрасьлі,
Сярод салдат французкага манарха йшлі»51

Апроч падарожжаў за мяжу, некаторыя юнакі атрымвалі рыцарскую адукацыю ў нейкай ступені «на практыцы», трэнуючыся пад наглядам славутых вайскаводаў і ваяроў, беручы ўдзел у вайсковых паходах і самааддана баронячы сваю Радзіму. Паводле крыніцаў, Мікалай Фірлей (Mikołaj Firlej):

«Па-першае, калі ён быў юнаком, бацькі выправілі яго на Падольле, каб рыхтавацца там да вайсковай службы. Спасьцігаў зярняты вайсковага мастацтва пад кіраўніцтвам таго вялікага мужа Анджэя Адравонжа (Andrzej Odrowąż). Тады як іншыя навыкі могуць быць набыты шляхам трэнаваньняў і навучаньня, але вайсковым мастацтвам можна авалодаць толькі праз досьвед. Цела тады робіцца моцным, якое выносіць цяжкасьці, гатовым трываць сьпякоту і холад і, што самае важнае, набывае салдацкія навыкі.»52

Мікалай Радзівіл Руды (Mikołaj Radziwiłł Rudy) разьвіваў баявыя навыкі пад наглядам бацькі:

«Яшчэ юнаком, служыў пад камандаваньнем свайго бацькі, Юрыя, прывучаючы сябе да актыўнага і поўнага цяжкасьцяў жыцьця.»53

А Мікалай Тальваш (Mikołaj Talwosz) выправіўся на вайну з маскавітамі, будучы яшчэ зусім маладым чалавекам:

«Як мужчына моцны духам у падлеткавым веку, дадаўшы сабе гадоў, уступіў у войска Рамана Сангушкі (Roman Sanguszka) у часы маскоўскіх войнаў.»54

Дасканала падрыхтаваныя, навучаныя па-рыцарску, моцныя, загартаваныя ваяры былі здольныя на дзіўныя ўчынкі. Не толькі ў бітвах, памянёных вышэй, але і ў індывідуяльных публічных выступах, дзе майстэрства польскіх ваяроў было найлепей бачна. Дасягненьні уводзілі некаторых выпадковых мінакоў у ступар. Анджэй Мадлішэўскі (Andrzej Modliszewski) уражваў вылучным валоданьнем вострай шабляй:

«Анджэй быў пісарам у каралевы вугорскай, Габрыэль каморнікам, быў той муж добры і фэхтавальнікам выбітным, такой рукі быў выверанай, што зразаў дробную манэту з галавы хлопчыка, не патурбаваўшы ані воласа.»55

Пракоп Сяняўскі (Prokop Sieniawski) жа славіўся неверагоднай фізычнай сілай і шыбкасьцю шабельных удараў:

«Пракоп з Гранава Сяняўскі, надворны маршалак за Жыгімонтам III, экіпаж з шасьцёркай коней на рысіным хаду спыніў. Адным ударам шаблі каня ці вала пасярэдзіне цела на дзьве паловы расьсякаў.»56

Падобным чынам Тамаш Алендзкі (Tomasz Olędzki):

«Тамаш Алендзкі, кашталян з Закрачыма, пяць дукатаў бітых, адзін на аднаго складзеных, шабляй перасякаў.»57

Сам каронны гетман Станіслаў Канецпольскі (Stanisław Koniecpolski) атрымаў мянушку «Націнач» (Наразальнік) дзякуючы сваім навыкам фэхтаваньня. Давёў іх, між іншым, 17 жніўня 1627 года пад Тчэвам, калі быў акружаны 6 (!) кірасірамі швэдскага войска ў поўнай брані (імаверна ў т.зв. ¾ дасьпехах), маючы толькі шаблю ў руцэ, без шкоды здароўю змог выдрацца з пасткі і далучыцца да сваіх войскаў58. Зрэшты Канецпольскі ў той бітве таксама страціў каня і нейкі час у хаосе кавалерыйскай бітвы біўся пешшу, але дзякуючы дыхтоўнай падрыхтоўцы59 і з гэтага цяжкага становішча выйшаў пераможцам60.

Прыкладам выкарыстаньня неардынарных здольнасьцяў у баі зьяўляецца дасягненьне Войцеха Паднеўскага (Wojciech Padniewski):

«Войцех Паднеўскі, які ў бітве на Валахіі адным махам корду адсек турку галаву з рукой да падпахі.»61

Нарэшце, знакамітая сутычка польскага малайца з 40 (!) нямецкімі ландскнэхтамі, якая была аднатавана Барташам Папроцкім і навечна ўславіла Вацлава Янкоўскага (Wacław Jankowski):

«[...] які па справах сваіх пасвальскіх, у Коўна зь нямецкімі кнэхтамі пасварыўшыся, лікам за сарок, мужна баронячыся, кожнага зь іх параніў. А калі на яго падалі скаргу каралю, якая пагражала павешаньнем, маўляў ён у караля пад бокам так шмат народу параніў, аднак жа, што з дому быў уплывовага, да таго ж малады быў тады, многія паны заступіліся за яго. Калі там Вагер (Wager) паўставаў перад каралём, убачыўшы Янкоўскага, на якога перад тым жаліўся за сваіх кнэхтаў, вымавіў: "І гэты маладзён тых нягоднікаў пасек? […] Відочней, міласьцівы кароль, даць павесіць тых, што далі гэтаму блазьнюку сябе ганебна параніць, і нават у тым выпадку, калі б гэты ўчынны юнак не падлягаў кары." Пасьля чаго быў бесьперашкодна адпушчаны.»62

Малюнак рыцарскага выхаваньня ў Рэчы Паспалітай быў бы ня поўны, калі яго абмежаваць толькі мужчынамі. Ня раз і не два польскія выданьніцы праходзілі цяжкую падрыхтоўку і набывалі незвычайнае майстэрства ў баявых мастацтвах. Вядома, гэта была не такая пашыраная зьява, як вайсковая падрыхтоўка нашчадкаў мужчынскага полу, але яна існавала, асабліва ў сем'ях са сталымі вайсковымі традыцыямі ці ў рэгіёнах краіны асабліва падпалых рызыцы варожага ўварваньня. У «Прыдворным» („Dworzanin”) Лукаша Гурніцкага (Łukasz Górnicki) Крыскі кажа:

«Аднак жа ведаў я кабет, і ёсць яшчэ такія, якія зь мячом і зь дзідай гэтак жа добра ўмеюць абыходзіцца, нібы мужчына якой; да таго ж на каня хвацка сесьці, добра ім кіраваць, ні ў чым не саступяць аніякаму вершніку. Пра паляўніц не згадваю, таму як іх поўна ў Польшчы.»63

Уладзіслаў Лазінскі (Władysław Łoziński) ў фэнамэнальнай кнізе «Польскае жыцьцё ў мінулых вяках» („Życie polskie w dawnych wiekach”) прыводзіць сымптаматычны анэкдот. Дык вось, калі кароль Уладзіслаў IV у 1638 годзе ў падарожжы на воды гасьцяваў пры імпэратарскім двары ў Вене, і там была ўладкавана стральба ў тарчу на прызы, за тры самыя дакладныя стрэлы забралі ўзнагароды тры полькі са сьвіты каралевы: кашталянава сандамерская Казаноўская (Kazanowska), ваяводава ленчыцкая Ляшчынская (Leszczyńska) і панна Люкрэцыя Гульдэнштэрн (Lukrecja Guldensztern), пазьней старасьціна варшаўская Грыбоўская (Grzybowska)64.

Таксама вядома была ваяводзінка Алена Агінская (Helena Ogińska), якая рукамі ламала падковы65, так што ні ў чым не саступала дасягненьню караля Аўгуста II Моцнага, які, між іншым, і атрымаў мянушку менавіта за ламаніну падковаў рукамі.

Нарэшце, варта памянуць знакамітую Тэафілю Хмялецкую (Teofila Chmielecka), «памежную ваўчыцу», жонку не менш слыннага Стэфана Хмялецкага (Stefan Chmielecki), пераможцы татараў. Верны спадарожнік мужа, якая падзяляла зь ім цяжкасьці паходаў, якая часта камандавала адзьдзеламі, кантралявала выведку і, як вядома, езьдзіла конна, як казак, страляла з ручніцы нібы рэйтар. Але і з шабляй была файная, хоць гэта вядома з-за побытавага скандалу, калі шляхцянцы ў паслугаваньні, якую падазравала ў любасным запале да яе мужа, адным ударам адсекла нос і кінула сабакам на зьяданьне66. Татары неаднаразова ладкавалі засады толькі на Тэафілю, але ім ніколі не атрымлівалася не толькі злавіць яе, але нават параніць. Ёй нават давялося выкрасьці ўмілаваную свайго сына (зьдзейсьніць старапольскі раптe) з-пад апекі бацькі будучай нявесты, які пярэчыў іх зьвязу67.

Ганна Дарота Хжаноўская (Anna Dorota Chrzanowska), гераічная жонка камэнданта замка ў Трамбоўле, таксама заслугоўвае прыгадкі. Мяшчанка, пасьля перамогі разам з мужам набілітаваная, падтрымвала яго ўсімі сіламі, кіравала ўсёй абаронай, якую сам кароль Ян III Сабескі даручыў Самуілу Хжаноўскаму (Samuel Chrzanowski). Дзякуючы свайму стаўленьню перадухіліла ўзрост капітулянскіх настрояў сярод часткі абаранялых. Нарэшце, у моманты мусовай патрэбы, пры нястачы дастатковай колькасьці жаўнераў, сама брала ўдзел у бітвах. Са зброяй у руках зьдзяйсьняла выбегі на турэцкія шанцы, прымала асабісты ўдзел у сутыкненьнях з супернікам68.

На жаль, у XIX стагодзьдзі ў выніку акупацыі інстытут рыцарскай падрыхтоўкі спыніў існаваньне. Навучаньне пальцатам у школах было забаронена, пасьля паўстаньняў рэпрэсыі штораз скіроўваліся галоўным чынам супраць шляхты, поле бітвы зьмянялася. Трэнаваньні вайсковага характару паступова адміралі. І нават падчас напалеонаўскіх войнаў польскія жаўнеры, якія змагаліся ў шэрагах Вялікай Арміі, ўважаліся фізычна найдужэйшымі ваярамі – як, зрэшты, і самымі каштоўнымі, пра што сьведчаць словы францускага імпэратара ў 1812 годзе:

«Як багата палякаў засталося з табой, князь?» - спытаў імпэратар, - «Каля 800», - быў адказ; «800 палякаў», - дадаў са жвавасьцю і лёсткай упэўненасьцю Напалеон: «Значыць гэта не менш за 8 000 адважных!»69

Аднак ужо ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя палякі губляюць сваю перавагу (праз стагодзьдзямі адпрацаванага выхаваньня «па-рыцарску») у фізычнай падрыхтоўцы і вывучцы над іншымі народамі. Супраць палітыкі, што праводзілася акупацыйнымі рэжымамі, распачыналіся розныя спосабы супраціву.

У 1867 годзе ва Львове было заснавана Польскае гімнастычнае таварыства «Сокал» („Sokół”) (наўзор чэскага), якое ў духу сучасных пэдагагічных мэтадаў і патрыятызму разгарнула ўсебаковую чыннасьць па разьвіцьці моладзі, асабліва ў галіне фізычнай (гімнастычнай) і патрыятычнай падрыхтоўкі. На жаль, было немагчыма адрадзіць урокі на пальцатах ці шабельнага бою (толькі некалькі практыкаваньняў зь пікай70, касой71, штыхом72 і булавамі73).

Пазьней зьявілася харцэрства, якое было часткай скаўцкага руху, якое гэтак жа праз розныя гульні, забавы і даручэньні, а таксама выхаваўчыя і адукацыйныя імпрэзы, навучала дзяцей і моладзь патрыятызму і агульнай фізычнай падрыхтоўцы, а таксама знаходлівасьці, але «клясічныя» рыцарскія практыкаваньні, што разьвіваюць баявыя навыкі, ужо адсутнічалі.

Толькі з 1981 году74 магістар75 Зьбігнеў Савіцкі (Zbigniew Sawicki) у рамках чыннасьці Signum Polonicum распрацоўвае і ўзнаўляе старажытнапольскія ўзоры рыцарскай падрыхтоўкі з асаблівым упорам на баі з пальцатами, шаблямі, пікамі, вярховую язду разам са стральбой з лука і патрыятычнае выхаваньне, а таксама гімнастычную падрыхтоўку.

Рыцарская падрыхтоўка была важным элемэнтам выхаваньня маладога шляхціца ў XVI-XVII стагодзьдзях, як, зрэшты, і ў папярэднія стагодзьдзі, а таксама ў XVIII стагодзьдзі. Усебаковае, не навязанае зьверху на дзяржаўным ўзроўні, але дзіўна адналітнае, незалежна ад часу ці рэгіёну Рэчы Паспалітай. Дзякуючы шматгадовай працы, увабраныя ў раньнім веку ўзоры рыцарства дазвалялі дасягаць неверагодных вынікаў на палях бітваў як індывідуяльна, гэтак і калектыўна.

Вучыліся паважаць сваё паходжаньне і абавязкі грамадзяніна, які са сьвядомасьцю адказнасьці за краіну быў гатовы пакласьці на шалі сваё жыцьцё. Аднак якасная «баявая» падрыхтоўка і навыкі, набытыя за гэтыя гады, дазвалялі шляхцічу, зазвычай, пераможна пераадольваць выпрабаваньні, якія ўгатаваў яму лёс на цяжкім шляху служэньня Айчыне. Таму польская шляхта цалкам справядліва да XVIII стагодзьдзя звалася «рыцарствам». Рыцарамі-абаронцамі Айчыны, загартаванымі, моцнымі і добра навучанымі ваярамі, якія падчас доўгага вучэньня набывалі навыкі і дух, якія дазвалялі ім выконваць свой абавязак.

Пераклаў (у скарачэньні)

  1. Лісоўчык – вайсковец наёмных атрадаў польскай кавалерыі ў XVII стагодзьдзі.
  2. Пальцат – кій, які ўжываўся ў мінуласьці для трэнаваньняў у фэхтаваньні.
  3. Карабеля - шабля зь дзяржаком у форме стылізаванай галавы арла, якую насіла польская знаць як частку параднай адзежы.
  4. Абух – даўнейшая зброя ў выглядзе сякеры, замацаванай на даўгой ручцы.
  5. Рапт – выкраданьне кабеты (састарэлы звычай).

  1. R. Sikora, Niezwykłe szarże i bitwy husarii, Warszawa 2017, s. 69-85.
  2. Там жа, s. 177-182.
  3. H. Wisner, Kircholm 1605, Warszawa 2005, s. 117-130.
  4. R. Sikora, Kłuszyn 1610, Warszawa 2010, s. 77.
  5. R. Sikora, Niezwykłe…, s. 226-227.
  6. A to właśnie morale było (i często ciągle jest) najważniejszym czynnikiem decydującym o zwycięstwie lub porażce, por. R. Sikora, Z dziejów husarii, Warszawa 2010, s. 17-25.
  7. Z. Librowicz, Car w polskiej niewoli, Radom 1994, s. 33-37.
  8. A.F. Modrzewski, O Naprawie Rzeczpospolitej, (выцемка: Z. Sawicki, Traktat szermierczy o sztuce walki szabla husarską. Podstawy, Zawiercie 2004, s. 23.)
  9. K. Górski, Historia jazdy polskiej, Kraków 1894, s. 89.
  10. F. Koneczny, Święci w dziejach narodu polskiego, Miejsce Piastowe 1937, s. 367.
  11. K. Pokojski, Sarmaci najczystszym narodem chrześcijańskiej Europy, https://kresy.pl/kresopedia/sarmaci-najczystszym-narodem-chrzescijanskiej-europy-brud-w-xvi-xvii-wiecznej-europie/
  12. R. Sikora, Dzieciństwo w dawnej Polsce, [w:] Wzrastanie, 303-304, 2014, s. 50.
  13. Там жа, s. 50.
  14. Там жа, s. 50.
  15. Pamiętniki domowe. Zebrane i wydane przez Michała Grabowskiego. Warszawa 1845. s. 13–17.
  16. B. Paprocki, Herby rycerstwa polskiego, Kraków 1858, s. 132.
  17. R. Lorichius, Księgi o wychowaniu i o ćwiczeniu każdego przełożonego nie tylko panu ale i poddanemu każdemu ku czytania bardzo pożyteczne, Kraków 1558, (выцемка: Z. Sawicki, Traktat…, s. 36).
  18. J. Femiak, Metody wychowawcze Sokratesa – czyli o tym, czego powinien wymagać od siebie nauczyciel, artykuł w zbiorach autora, W.J. Cynarski, A. Litwiniuk, Metody przygotowanai psychicznego w sztukach walki, артыкул са збору аўтара.
  19. J.A. Tarnowski, Rada sprawy wojennej, (выцемка: Z. Sawicki, Traktat…, s. 35.).
  20. M. Rej, Żywot człowieka poczciwego, Kraków 1568, s. 374.
  21. W. Łoziński, Życie polskie w dawnych wiekach, Warszawa 2006, s. 245.
  22. Memoirs of the courts of Berlin, Dresden, Warsaw and Vienna in the years 1777-1779. v. 1. London 1806. (выцемка: Jan Antoni Wilder, Okiem cudzoziemca. Warszawa 1959. s. 108, выцемка: R. Sikora, Wychowanie szlachcica polskiego, https://kresy.pl/kresopedia/wychowanie-szlachcica-polskiego/
  23. Andrzej Opaliński ze Bnina Marszałek W. Kor. Rohatyński, Strzemski Starosta i t.d., Artykuły gonienia do pierścienia, Warszawa 1578, дасяжна на старонцы: http://www.signum-polonicum.com.pl/kategorie/artykuly_gonienia_do_pierscienia_1578
  24. R. Sikora, Fenomen husarii, Toruń 2003, s. 160.
  25. K. Pokojski, Tczew 1627, Warszawa 2015, s. 46.
  26. J. Kowalczyk, Wychowanie hetmanica Tomasza Zamoyskiego w świetle wydatków z lat 1605-1608, [w:] Od narodzin do wieku dojrzałego. Dzieci i młodzież w Polsce cz.1 Od średniowiecza do wieku XVIII, red. Maria Dąbrowska i Andrzej Klonder, Warszawa 2002, s. 123.
  27. S. Żurkowski, Żywot Tomasza Zamoyskiego kanclerza wielkiego koronnego, opr. Aleksander Batowski, Lwów 1860, s. 8.
  28. U. Augustyniak, Wychowanie młodych Radziwiłłów na dworze birmańskim w XVII wieku [w:] Od narodzin do wieku dojrzałego. Dzieci i młodzież w Polsce cz.1 Od średniowiecza do wieku XVIII, red. Maria Dąbrowska i Andrzej Klonder, Warszawa 2002, s. 143.
  29. S. Twardowski, Pamięci… Aleksandra Karola Królewica, [w:] Zbiór różnych rymów, Kraków 1861, s. 40
  1. B. Czart, Teki Naruszewicza, rkp. 118, karta 179, Z obozu pod Lubieszowem 11 Sep.
  2. B. Paprocki, Herby…, s. 856.
  3. J. D. Ochocki, Pamiętniki. t. 1. Warszawa 1910. s. 7 –8.
  4. Z. Sawicki, Michała Starzewskiego traktat „O szermierstwie” w interpretacji Zbigniewa Sawickiego, Zawiercie 2008, s. 8.
  5. R. Sikora, Z dziejów…, s.82.
  6. B. Paprocki, Herby…, (выцемка: Z. Sawicki, Traktat…, s. 40.).
  7. Obraz znajduje się w Muzeum Narodowym w Poznaniu.
  8. J. Kitowicz, Opis obyczajów za panowania Augusta III, opr. Zbigniew Goliński, Warszawa 2003, s. 54.
  9. R. Sikora, Z dziejów…, s. 17-25.
  10. Z. Sawicki, Traktat…, s.7-10.
  11. Françoise Paulin Dalerac, (выцемка: R. Sikora, Palcaty ulubiona zabawa młodzieży polskiej w XVII-XVIII wieku, https://kresy.pl/kresopedia/palcaty-ulubiona-zabawa-mlodziezy-polskiej-w-xvii-xviii-w/ oraz Z. Sawicki, Palcaty. Polska sztuka walki. Podręcznik dla początkujących, Zawiercie 2005, s. 27-28 у трохі іншым перакладзе.
  12. Obraz znajduje się w zbiorach Muzeum Zamku Królewskiego w Warszawie.
  13. Z. Sawicki, Palcaty…, s. 30.
  14. J. Kitowicz, Opis…, s. 98.
  15. Z. Sawicki, Palcaty…, s. 31.
  16. Там жа, s. 32.
  17. B. Paprocki, Herby…, (выцемка: Z. Sawicki, Traktat…, s. 46).
  18. Z. Sawicki, Traktat…, s. 46.
  19. Sz. Starowolski, Wojownicy sarmaccy, Warszawa 1978, s. 222.
  20. Там жа, s. 224.
  21. Z. Sawicki, Traktat…, s. 45.
  22. Sz. Starowolski, Wojownicy…, s. 199.
  23. Там жа, s. 226.
  24. Там жа, s. 240.
  25. B. Paprocki, Herby…, s. 103.
  26. A. Grabowski, Starożytności polskie, Tom II, Poznań 1852, (выцемка: Z. Sawicki, Traktat szermierczy o sztuce walki polską szablą husarską część druga, Zawiercie 2012, s.150.)
  27. Sawicki, Traktat…, s. 150.
  28. Warhaffte und ausfurlishe Erzehlung dess erntlichen Treffens, welches sich unlangst in Preussen zwischen dem Koenig in Polen und Schweden nit weit von Dyrschaw begeben, Gdańsk 1627.
  29. Z. Sawicki, Traktat…, s. 148-149.
  30. K. Pokojski, Tczew…, s. 161.
  31. Z. Gloger, Encyklopedia staropolska, Warszawa 1978, (выцемка: Z. Sawicki, Traktat…, s. 150).
  32. B. Paprocki, Herby…, (выцемка: Z. Sawicki, Traktat…, s. 40.)
  33. Ł. Górnicki, Dworzanin polski, Kraków 1566, s. 291.
  34. W. Łoziński, Życie…,, Warszawa 2006, s. 227.
  35. Там жа, s. 227.
  36. A. Rolle, Teofila Chmielecka wojewodzianka kijowska, [w:] Niewiasty kresowe, Warszawa 1883, s.75-76.
  37. Z. Kuchowicz, Wizerunki niepospolitych niewiast staropolskich XVI-XVIII wieku, Łódź 1974, s. 194-201.
  38. Там жа, s. 272.
  39. A. Ostrowski, Żywot Tomasza Ostrowskiego ministra Rzeczypospolitej później Prezesa Senatu Księstwa Warszawskiego i Królestwa Polskiego oraz rys wypadków krajowych od 1763 roku do 1817. Tom II. Paryż 1840, (выцемка: Z. Sawicki, Wpływ polskiej sztuki walki na armie europejskie XVIII-XIX wiek, артыкул са збору аўтара.
  40. Pamiętnik V. Zlotu Sokolstwa Polskiego w Krakowie w dniach 14-16 lipca 1910, Lwów 1911, s. 97-101.
  41. Там жа, s. 106-109.
  42. Там жа, s. 101-106.
  43. Там жа, s. 60.
  44. Z. Sawicki, Srebrna księga polskiej sztuki walki Signum Polonicum, матэрыял са збору аўтара, s. 20.
  45. 9 красавіка 2016 году ўпершыню ў Польшчы і ва ўсім сьвеце былі прысуджаны рангі магістра па старажытнапольскім мастацтве фэхтаваньня, якія эквівалентныя рангам у японскім будо. Пастановай рады арганізацыі IDOKAN POLAND ASSOCIATION, прызнанай Японскай Акадэміяй Будо, нямецкія DDBV і IMACSSS упершыню ў гісторыі прызналі найвысокія магістарскія рангі (эквівалент хансі ў японскім будо), сярод іншых Зьбігнева Савіцкага: Mr Zbigniew Sawicki – GM of 9th degree / 9 dan in the Polish Traditional Sabre Fencing and the honorary title: Grand Master of Sabre of the Polish Fencing Tradition (like hanshi), матэрыял дасяжны на старонцы: http://www.signum-polonicum.com.pl/aktualnosci/66

Крыніцы:

  1. Czart B., Teki Naruszewicza, rkp. 118, karta 179, Z obozu pod Lubieszowem 11 Sep.
  2. Dembołecki W., Przewagi elearów polskich co ich niegdy lisowczykami zwano, Toruń 2005.
  3. Gloger Z., Encyklopedia staropolska, Warszawa 1978.
  4. Górnicki Ł., Dworzanin polski, Warszawa 1950.
  5. Kitowicz J., Opis obyczajów za panowania Augusta III. Red. Zbigniew Goliński. Warszawa 2003.
  6. Lorichius R., Księgi o wychowaniu i o ćwiczeniu każdego przełożonego nie tylko panu ale i poddanemu każdemu ku czytania bardzo pożyteczne, Kraków 1558
  7. Ochocki J. D., Pamiętniki. t. 1., Warszawa 1910.
  8. Opaliński A., Artykuły gonienia do pierścienia, Warszawa 1578, дасяжна на старонцы: http://www.signum-polonicum.com.pl/kategorie/artykuly_gonienia_do_pierscienia_1578.
  9. Paprocki B., Herby rycerstwa polskiego, Kraków 1858.
  10. Pamiętniki domowe. Zebrane i wydane przez Michała Grabowskiego. Warszawa 1845.
  11. Rej M., Żywot człowieka poczciwego, Kraków 1568.
  12. Starowolski Sz., Wojownicy sarmaccy, Warszawa 1978.
  13. Twardowski S., Pamięci… Aleksandra Karola Królewica, [w:] Zbiór różnych rymów, Kraków 1861.
  14. Warhaffte und ausfurlishe Erzehlung dess erntlichen Treffens, welches sich unlangst in Preussen zwischen dem Koenig in Polen und Schweden nit weit von Dyrschaw begeben, Gdańsk 1627.
  15. Żurkowski S., Żywot Tomasza Zamoyskiego kanclerza wielkiego koronnego, opr. Aleksander Batowski, Lwów 1860.

Досьледы:

  1. 125 lat Sokolstwa Polskiego 1867-1992, Warszawa-Inowrocław 1992.
  2. Augustyniak U., Wychowanie młodych Radziwiłłów na dworze birmańskim w XVII wieku [w:] Od narodzin do wieku dojrzałego. Dzieci i młodzież w Polsce cz1 Od średniowiecza do wieku XVIII, red. Maria Dąbrowska i Andrzej Klonder, Warszawa 2002.
  3. Besala J., Rzeczpospolita Szlachecka. Czas wielkich wojen, Poznań 2002.
  4. Byliński J., Sejm z roku 1611, Wrocław 1970.
  5. Cynarski W.J., Litwiniuk A., Metody przygotowani psychicznego w sztukach walki, артыкул са збору аўтара.
  6. Femiak J., Metody wychowawcze Sokratesa – czyli o tym, czego powinien wymagać od siebie nauczyciel, артыкул са збору аўтара.
  7. Górski K., Historia Jazdy Polskiej, Kraków 1894.
  8. Grabowski A., Starożytności polskie, Tom II, Poznań 1852.
  9. Hausner W., Wierzbicki M., Sto lat harcerstwa. Warszawa 2015.
  10. Hołd carów Szujskich, pod red. Juliusza Chrościckiego i Mirosława Nagielskiego, Warszawa 2002.
  11. Koneczny F., Święci w dziejach narodu polskiego, Miejsca Piastowe 1937.
  12. Kowalczyk J., Wychowanie hetmanica Tomasza Zamoyskiego w świetle wydatków z lat 1605-1608, [w:] Od narodzin do wieku dojrzałego. Dzieci i młodzież w Polsce cz1 Od średniowiecza do wieku XVIII, red. Maria Dąbrowska i Andrzej Klonder, Warszawa 2002.
  13. Kuchowicz Z., Wizerunki niepospolitych niewiast staropolskich XVI-XVIII wieku, Łódź 1974.
  14. Leśniewski S., Wielcy Hetmani Rzeczpospolitej, Warszawa 2003.
  15. Łoziński W., Życie polskie w dawnych wiekach, Warszawa 2006.
  16. Markiewicz M., Historia Polski 1492-1795, Kraków 2002.
  17. Nowak T., Wimmer J., Historia Oręża Polskiego 963-1795, Warszawa 1981.
  18. Pamiętnik V. Zlotu Sokolstwa Polskiego w Krakowie w dniach 14-16 lipca 1910, Lwów 1911.
  19. Poczet Hetmanów Rzeczpospolitej. Hetmani Litewscy, pod red. Mirosława Nagielskiego, Warszawa 2006.
  20. Pokojski K., Bitwa pod Kircholmem, http://www.signum-polonicum.com.pl/kategorie/jakub_pokojski_kircholm_1605.
  21. Pokojski K., Sarmaci najczystszym narodem chrześcijańskiej Europy – brud w XVI-XVII wiecznej Europie,http://www.kresy.pl/kresopedia,historia,rzeczpospolita?zobacz%2Fsarmaci-najczystszym-narodem-chrzescijanskiej-europy-brud-w-xvi-xvii-wiecznej-europie.
  22. Pokojski K., Tczew 1627, Warszawa 2015.
  23. Rolle A., Teofila Chmielecka wojewodzianka kijowska, [w:] Niewiasty kresowe, Warszawa 1883.
  24. Sawicki Z., Michała Starzewskiego traktat „O szermierstwie” w interpretacji Zbigniewa Sawickiego, Zawiercie 2008.
  25. Sawicki Z., Palcaty. Podręcznik dla początkujących, Zawiercie 2005.
  26. Sawicki Z., Srebrna księga polskiej sztuki walki Signum polonicum, матэрыял са збору аўтара.
  27. Sawicki Z., Traktat szermierczy o sztuce walki polską szablą husarską część druga, Zawiercie 2012.
  28. Sawicki Z., Traktat szermierczy o sztuce walki szabla husarską. Podstawy, Zawiercie 2004
  29. Sawicki Z., Wpływ polskiej sztuki walki na armie europejskie XVIII-XIX wiek, артыкул са збору аўтара.
  30. Sikora R., Dzieciństwo w dawnej Polsce, [w:] Wzrastanie, 303-304, 2014.
  31. Sikora R., Fenomen husarii, Toruń 2003.
  32. Sikora R., Kłuszyn 1610. Rozważania o bitwie, Warszawa 2010.
  33. Sikora R., Lubieszów 17 IV 1577, Zabrze 2005.
  34. Sikora R., Niezwykłe bitwy i szarże husarii, Warszawa 2017.
  35. Sikora R., Palcaty ulubiona zabawa młodzieży polskiej w XVII-XVIII wieku, https://kresy.pl/kresopedia/palcaty-ulubiona-zabawa-mlodziezy-polskiej-w-xvii-xviii-w/.
  36. Sikora R., Wychowanie szlachcica polskiego, https://kresy.pl/kresopedia/wychowanie-szlachcica-polskiego/.
  37. Sikora R., Z dziejów husarii, Warszawa 2010.
  38. Winkler W., Katana i karabela, obyczaje szablą pisane…, Bydgoszcz 2010
  39. Wisner H., Kircholm 1605, Warszawa 2005.
  40. Wisner H., Lisowczycy, Warszawa 1995.
  41. Wójcik Z., Historia powszechna wiek XVI-XVII, Warszawa 2008.