Шляхта Магілёўскай губэрні

Радаводы шляхты Магілёўскай губэрні
  • Шляхта Магілёўскай губерні

    Радаводы

    Аляксандр Залівака. — Мінск: "Энцыклапедыкс", 2017 — 264 с. (Выданьне другое, дапрацаванае)


  • ISNB 978-985-7153-09-1

Камэнтар

Да пераезду ў 1963 годзе Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь (тагачаснага Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР) у Мінск яго сховішча знаходзіліся ў г. Магілёве. Перад II Сусьветнай вайной значная частка фондаў Магілёўскага Дваранскага дэпутацкага сходу была беззваротна згублена (зьнішчана ўладамі СССР). Цяпер фонд 2066 налічвае ўсяго 60 спраў. У зьвязку з гэтым вынікае разумець, што пададзеныя ў кнізе даныя зьяўляюцца не поўнымі і ўтрымваюць інфармацыю толькі аб частцы дваранскіх сем'яў Магілёўскай губэрні.

Выявы ці апісаньні фамільных гербаў ў публікацыі адсутнічаюць. Рэканструяваныя шляхецкія гербы можна знайсьці на старонках "Гербы беларускае шляхты".

Шляхта

  • I — L
  • LI — C
  • CI — CXXIII
Артыкулы з I па L
Род (Фамілія) Гербу Паходжаньне *)

I

Адамовіч Ляліва Лідзкі павет
II Адамовіч Ляліва Ашмянскі павет
III Аношка Яцына Аршанскі павет
IV Ахацімскі Чэрыкаўскі ўезд
V Бараноўскі Амсьціслаўскі ўезд
VI Бародзька-Паршукоўскі Бродзіч Радамлянская зямля 1)
VII Барташэвіч Навіна Капыскі ўезд
VIII Барткоўскі 2) Барычка Берасьцейскае ваяводзтва
IX Бес-Карніловіч Корніч
X Бонч-Асмалоўскі Бонча Амсьціслаўскае ваяводзтва
XI Бубель Траска Амсьціслаўскае ваяводзтва
XII Букініч Лук Амсьціслаўскае ваяводзтва
XIII Бальтазаравіч-Сушынскі Аршанскі павет
XIV Каленка-Ваўковіч Касьцеша Валынь
XV Велямовіч Арол 3) Амсьціслаўскае ваяводзтва
XVI Верамовіч Каралеўства Польскае, мігравалі ў Аршанскі павет
XVII Карачэўскі-Воўк Амсьціслаўскае ваяводзтва
XVIII Вішаваты-Вязьміцінаў Рох II Браньскі павет
XIX Вяракса Быхаўскае графства
XX Гаваркоўскі Равіч Троцкае ваяводзтва
XXI Галіноўскі Шаліга Ашмянскі павет
XXII Гаршэўскі Троцкае ваяводзтва
XXIII Валентыновіч-Гатальскі Рагачоўскі ўезд
XXIV Галкоўскі Паўротнік 4) Амсьціслаўскае ваяводзтва
XXV Гоувальт Каралеўства Швэцыя
XXVI Гедымін Пагоня Паюрскі павет, Княства Жамойцкае
XXVII Главацкі Бельскі павет
XXVIII Грамздорф Бяліна Полацкае ваяводзтва
XXIX Грудзіна Равіч 5) Ваўкавыскі павет
XXX Грычына Трубы Наваградзкі павет
XXXI Дабранскі Чериковский уезд
XXXII Дамарацкі Коўня Амсьціслаўскае ваяводзтва
XXXIII Дамарацкі Габданк Інаўроцлаўскі павет
XXXIV Дварэцкі Нячуя 6) Амсьціслаўскае ваяводзтва
XXXV Дземяновіч Ястрабец Сандамірскае ваяводзтва
XXXVI Дзічканец Яліта Лідзкі павет
XXXVII Драбышэўскі Дробыш Чачэрская воласьць
XXXVIII Жабко-Патаповіч Чарнігаўскае ваяводзтва
XXXIX Жабыка Любіч Троцкае ваяводзтва
XL Жарно Рагаля Смаленскае ваяводзтва
XLI Губарэвіч-Жогла Порай Рэчыцкі павет
XLII Жукоўскі Ястрабец Вількамірскі павет
XLIII Корвін-Жукоўскі Корвін Ашмянскі павет
XLIV Залескі Даленга Смаленскае ваяводзтва
XLV Збарамірскі Агеньчык Рэчыцкі павет
XLVI Радус-Зяньковіч
Раманоўскі-Зянковіч
Сястрэнец Смаленскае ваяводзтва
XLVII Ілініч Корчак Амсьціслаўскае ваяводзтва
XLVIII Казлінскі Бодзец 7) Віцебскае ваяводзтва
XLIX Каменскі Роля Лідзкі павет
L Жылок-Камінскі Сьлепаўрон Каралеўства Польскае

Артыкулы з LI па C
Прозьвішча Гербу Паходжаньне

LI

Канюшэўскі Яліта Серадзкае ваяводзтва
LII Карніцкі Габданк Каралеўства Польскае, Раўскае ваяводзтва
LIII Карштэйн Каралеўства Швэцыя
LIV Касабуцкі Наваградзкае ваяводзтва
LV Кісляк-Станкевіч Вадвіч Мазырскі павет
LVI Ратомскі-Кміта Амсьціслаўскае ваяводзтва
LVII Крысевіч Аршанскі павет
LVIII Кудзіновіч Прыяцель Менскае ваяводзтва
LIX Гамрат-Курак Суліма Сандамірскае, Кракаўскае, Любельскае ваяводзтвы
LX Сестранцэвіч-Кучук Сястрэнец Амсьціслаўскае ваяводзтва
LXI Багнар-Лабунскі Заглоба Быхаўскае графства
LXII Порай-Леановіч Порай Магілёўскі ўезд
LXIII Лемянтовіч-Шыловіч Рэчыцкі павет
LXIV Ленартовіч-Длугаканскі Касьцеша Амсьціслаўскае ваяводзтва
LXV Ліпскі Магілёўскі ўезд
LXVI Лісоўскі Любіч Менскае ваяводзтва
LXVII Літавор-Храптовіч Адравонж Наваградзкае ваяводзтва
LXVIII Лышчынскі Корчак 8) Берасьцейскае ваяводзтва
LXIX Людагоскі Магілёўскі ўезд
LXX Лясоцкі-Цыбульскі Праўдзіч Варшаўская зямля
LXXI Ляшэвіч Аршанскі павет
LXXII Маркевіч Магілёўскі ўезд
LXXIII Марчанка Палтаўскі павет
LXXIV Маскевіч Любіч Амсьціслаўскае ваяводзтва
LXXV Матулевіч Брацлаўскі павет
LXXVI Машчынскі Наленч Каралеўства Польскае, Плоцкае ваяводзтва
LXXVII Міхалоўскі Слонімскі павет
LXXVIII Мурашка Праўдзіч Наваградзкае ваяводзтва
LXXIX Наркевіч Вількамірскі павет
LXXX Нарыш-Пашкевіч Радван Смаленскае ваяводзтва
LXXXI Нявінскі Пагоня Рэчыцкі павет
LXXXII Нянкоўскі-Вайніловіч Наваградзкае ваяводзтва
LXXXIII Пазьняк уласнага Княства Жамойцкае
LXXXIV Панкевіч Гадземба Амсьціслаўскае ваяводзтва
LXXXV Дамашэўскі-Пясьляк Сьлепаўрон Ашмянскі павет
LXXXVI Гальцэвіч-Плескачэўскі Дамброва Амсьціслаўскае ваяводзтва
LXXXVII Пуцімцаў Луцкі павет
LXXXVIII Пячкоўскі Амсьціслаўскае ваяводзтва
LXXXIX Пячкоўскі Яліта Мазавецкая зямля
XC Рамановіч Любіч Каралеўства Польскае
XCI Садоўскі Наленч Каралеўства Польскае
XCII Сакалоўскі Помян Каралеўства Польскае
XCIII Таўсціковіч-Сазановіч 9) Амсьціслаўскае ваяводзтва
XCIV Сасноўскі Наленч Рэчыцкі павет
XCV Сьвіцкі Папрыца Амсьціслаўскае ваяводзтва
XCVI Сьвянціцкі Корвін Драгічынская зямля 10)
XCVII Сілініч Даліва Смаленскае ваяводзтва
XCVIII Скарабагаты Яліта Аршанскі павет
XCIX Стахоўскі Агеньчык Амсьціслаўскае ваяводзтва
C Сушынскі уласнага Полацкае ваяводзтва

Артыкулы з CI па CXXIII
Прозьвішча Гербу Паходжаньне

CI

Сянцэвіч-Янкевіч Магілёўскі ўезд
CII Тарасевіч Тарнава Амсьціслаўскае ваяводзтва
CIII Тарбееў уласнага з расейскіх татараў
CIV Трамбінскі Бельскі павет, Плоцкае ваяводзтва
CV Умырука-Запольскі Побаг Амсьціслаўскае ваяводзтва
CVI Урублеўскі Сьлепаўрон Троцкае ваяводзтва
CVII Федаровіч Менскае ваяводзтва
CVIII Хайніцкі Сьлепаўрон Амсьціслаўскае ваяводзтва
CIX Хілінскі Ястрабец Радамлянская зямля
CX Хлюдзінскі 11) Харытонавіч 12) Кольненскі павет, Ломжынская зямля
CXI Хлусовіч уласнага Аршанскі павет
CXII Цытовіч спасылаліся на Нясецкага
CXIII Чэркас-Хадасоўскі Бонча Рэчыцкі павет
CXIV Чарнеўскі 13) Шанява Берасьцейскае ваяводзтва
CXV Шарэпа-Лапіцкі Чачэрскае графства
CXVI Шашкевіч-Шасткевіч Шашкевіч Раўская зямля
CXVII Гульпоўскі-Шульц Віцебскае ваяводзтва
CXVIII Шыдлоўскі Любіч спасылаліся на Акольскага
CXIX Шымковіч Касьцеша Амсьціслаўскае ваяводзтва
CXX Энгельгардт Смаленскае ваяводзтва
CXXI Язерскі Рэчыцкі павет
CXXII Янкевіч-Вярбіцкі Рэчыцкі павет
CXXIII Яўневіч Юноша Смаленскае ваяводзтва

Падрыхтаваў Ю. Лычкоўскі


* Адміністрацыйныя тэрытарыяльныя адзінкі, пазначаныя ў дакумэнтах як рэгіён паходжаньня (альбо спасылкі на яго ў гербоўніку). У гэтай жа графе паказваецца прыналежнасьць да этнічнай групы.

1) Імаверна маецца на ўвазе Радамлянскае староства.

2) У крыніцы хібна паказана прозьвішча - "Бартноўскі".

3) Імаверна маецца на ўвазе герб Амадэй.

4) Герб не ідэнтыфікаваны, імаверна, гэта радавая назва герба ўласнага альбо аўтар кнігі не змог карэктна прачытаць рукапісную назву герба ў крыніцы.

5) У крыніцы хібна паказана назва герба - "Дуліч".

6) У крыніцы хібна паказана назва герба - "Нячай".

7) У крыніцы хібна паказана назва герба - "Бодуць".

8) Род мае герб уласны.

9) У крыніцы хібна паказана прозьвішча - "Сасіновіч".

10) Гаворка ідзе пра Падляскае ваяводзтва Каралеўства Польскага.

11) У крыніцы хібна паказана прозьвішча - "Хлудзінскі".

12) Альтэрнатыўная назва герба Харытон.

13) У крыніцы хібна паказана прозьвішча - "Чарняўскі".