Шляхецкі герб са старажытных часоў сьведчыў аб бесперапыннасьці роду і прыналежнасьці да прывілеяванага саслоўя. З пачатку 1996 г. з удзелам супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі рыхтуюцца і выходзяць у сьвет тамы з серыі "Гербоўнік беларускай шляхты". Гэтае выданьне стала падмуркам цяперашняга сеціўнага даведніка. Апроч таго, шырока вядомы польскамоўныя публікацыі гербоўнікаў канца XIX - пачатку XX стагодзьдзяў асобных тэрытарыяльных адзінак ВКЛ. Яны складзены па падставе матэрыялаў выводавых спраў земскіх судоў, разгляд якіх адбываўся практычна адразу пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай і акупацыі ўсходніх тэрыторый ВКЛ расейскай імпэрыяй.
Поўны сьпіс крыніцаў:
- "Гербоўнік беларускай шляхты", том I-VIII, 2002-2020
- "Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў 2 тамах", 2007
- "Herbarz szlachty prowincyi witebskiej" - "Herold Polski", Kraków - 1899
- "Оршанскій гербовникъ": "Историко-юридическіе матеріалы, извлеченные изъ актовыхъ книгъ губерній Витебской и Могилевской, хранящихся въ центральномъ архивѣ въ Витебскѣ и изданные подъ редакціей и.д. архиваріуса сего архива Дм. Ив. Довгялло", выпуск XXVIII, часть II, Витебскъ - 1900
- "Малы гербоўнік рагачоўскай шляхты" - "Архіварыус": №№6-8, 2008-2010
- С.Рыбчонак і інш. "Малы гербоўнік наваградзкай шляхты", 1997
- З.Яцкевіч "Малы гербоўнік халопеніцкай шляхты", 1999
- S.Dziadulewicz "Herbarz rodzin tatarskich w Polsce", Wilno - 1929 [8]
- S.Dumin "Herbarz rodzin tatarskich Wielkiego Księstwa Litewskiego", Gdańsk - 2006 [9]
- T.Gajl "Herbarz Polski od średniowiecza do XX wieku", Gdańsk - 2007 [10]
- А.Залівака, серыя "Шляхта Вялікага Княства Літоўскага":
- "Шляхта Магілёўскай губерні. Радаводы. Фасцыкул III", 2013
- "Шляхта Віцебскай губерні. Радаводы. Кніга I", 2017
- "Шляхта Віцебскай губерні. Радаводы. Кніга II", 2017
На падставе гэтых выданьняў я сыстэматызаваў даныя і падаю Вашае ўвазе спарадкаваны сьпіс гербаў беларускае шляхты і іх карыстальнікаў. Геральдыка шляхты ВКЛ шчыльна зьвязана з польскай. Аднак мае некаторыя асаблівасьці.
Выявы шляхецкіх гербаў былі рэканструяваны паводле малюнкаў, пададзеных у скарыстаных выданьнях, і адаптаваны ў адпаведнасьці з правіламі сучаснай геральдычнай навукі. Выявы асобных гербаў публікуюцца ў сеціве ўпершыню.
Агульныя правілы падаваньня інфармацыі
- Гербы адсартаваны паводле альфабэту.
- Зьверху выявы герба падаецца яго назва.
- Зьнізу выявы герба, у дужках, падаецца ягоная альтэрнатыўная назва, якая сустракаецца ў тамах выданьня.
- У выпадку наяўнасьці адрозьненьняў у выяве герба ад клясычнага варыянта, пасьля яго назвы дадаецца скарот "адм." - "адменны".
- Дзеля зручнасьці навігацыі пасьля паданьня прозьвішча карыстальніка герба дадаецца літара-лічбавы індэкс:
- (том А, Б, В і г.д.)(№ артыкула) - "Гербоўнік беларускай шляхты"
- (том "Е, Ё, Ж" = том "Е")(№ артыкула) - "Гербоўнік беларускай шляхты" том VI
- (том "З,І" = том "З")(№ артыкула) - "Гербоўнік беларускай шляхты" том VII
- (том К частка 1 = том "К1-")(№ артыкула) - "Гербоўнік беларускай шляхты" том VIII частка 1
- Аг(№ артыкула) - "Аршанскі гербоўнік"
- Вг(№ па сьпісе) - "Віцебскі гербоўнік"
- Нг(№ артыкула) - "Наваградзкі гербоўнік"
- Рг(№ артыкула) - "Рагачоўскі гербоўнік"
- Хг(№ артыкула) - "Халопеніцкі гербоўнік"
- ВКЛ[том 1 або 2](№ старонкі) - "Энцыкляпэдыя ВКЛ"
- ЗМ(№ артыкула) - "Залівака-Магілёўская шляхта"
- ЗВ[кніга 1 або 2](№ артыкула) - "Залівака-Віцебская шляхта"
- Тг(№ старонкі) - "Татарскі гербоўнік" [С. Думіна]