У 1930-1931 г.г. - ва Ўчэбным батальлёне падхарунжых пяхоты ў Ружане (Różana), дзе праходзіў падрыхтоўку на ўнітарным курсе. У 1931-1933 г.г. - у Школе падхарунжых пяхоты ў Камарове (Komorowo), гм. Остраў-Мазавецкі (Ostrów Mazowiecki). 15.08.1933 атрымаў ранг падпаручніка сапраўднай службы пяхоты з прызначэньнем у 62 пп у Быдгашчу (Bydgoszcz) на пасаду кам. узвода. Ранг паручніка атрымаў 01.01.1936. У 1935 г. прызначан у 16 пп у Тарнаве, дзе выконваў розныя функцыі, у т.л. абавязкі кам. узвода артылерыі пяхоты. Прымаў удзел у верасьнёўскай кампаніі 1939 году на пасадзе кам. узвода, потым - афіцэра штаба 6 пд у складзе арміі "Кракаў". Удзельнік баёў на Любельшчыне, дзе трапіў у палон.
Утрымліваўся ў афляге II Б у Арнсвальдзе (Arnswald), потым, з траўня 1942 г. - у Грос-Борне (Gross-Born). У 1945 г. эвакуяваны ў глыбіню Нямеччыны. Пасьля вызваленьня ў 1945 г. застаўся на Захадзе. Выехаў да Вялікай Брытаніі, дзе й застаўся на сталае жыхарства, працаваў. Памёр 03.09.1977 у Лёндане.
Асабістая справа №9 ад 15.08.1933.